Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка зацвердзіла праграму па правядзенню Года беражлівасці

25 лютага 2013

Дакумент зацверджаны з мэтай забеспячэння максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання матэрыяльных, паліўна-энергетычных і працоўных рэсурсаў, павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. Чакаецца, што эканамічны эфект ад рэалізацыі мерапрыемстваў праграмы складзе каля 200 млрд. рублёў.

У тым ліку ў рамках праграмы па правядзенні Года беражлівасці на Беларускай чыгунцы запланавана рэалізацыя энергазберагальных мерапрыемстваў. Чакаецца, што па выніках бягучага года яны дазволяць зэканоміць 15,7 тыс. тон умоўнага паліва.

У 2013 годзе будзе прадоўжана работа па імпартазамяшчэнню, павелічэнню мiжрамонтных прабегаў і зніжэнню працазатрат на рамонт цягавага рухомага саставу, зніжэння абароту грузавых вагонаў, аптымізацыі нормаў расходу матэрыялаў, запчастак і камплектуючых на рамонт з улікам абнаўлення рухомага саставу і г. д.

 

На прадпрыемствах беларускай магістралі ў рамках правядзення Года беражлівасці прадугледжана ўкараненне новага абсталявання і прагрэсіўных тэхналогій, асваенне новых відаў прадукцыі і шэраг іншых мерапрыемстваў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год