Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка пачала I чаргу рэканструкцыі прамывачна-прапарачнай станцыі Барбараў

27 лютага 2013

Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі распачало правядзенне будаўніча-мантажных работ I чаргі рэканструкцыі прамывачна-прапарачнай станцыі (ППС) Барбараў, асноўным напрамкам дзейнасці якой з'яўляецца комплексная падрыхтоўка вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, а таксама да рамонту.

У ходзе I чаргі будзе праведзена пуцявая перабудова ППС Барбараў. Таксама ў цяперашні час вядзецца праектаванне II чаргі рэканструкцыі, якая прадугледжвае ўкараненне сучаснай рэсурсазберагальнай экалагічнай тэхналогіі падрыхтоўкі вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў. Яе прымяненне забяспечыць высокую якасць адмыўкi ўнутраных паверхняў катлоў цыстэрнаў, у тым ліку з-пад перавозкі высокавязкiх цёмных нафтапрадуктаў. У ходзе II чаргi будуць пабудаваны эстакады падрыхтоўкі цыстэрнаў з-пад перавозкі нафтапрадуктаў, ангар з тэхналагічным абсталяваннем.

 

Усяго запланавана 5 чэргаў рэканструкцыі. Мэтай рэалізацыі праекта з'яўляецца павышэнне якасці падрыхтоўкі вагонаў-цыстэрнаў пад наліў нафтапрадуктаў, паляпшэнне ўмоў працы, комплекснае рашэнне экалагічных пытанняў.

ППС Барбараў — сучаснае прадпрыемства, якое пастаянна развіваецца. У 2013 годзе тут таксама плануецца ўвесці ў эксплуатацыю інавацыйны комплекс па перапрацоўцы і ўтылізацыі нафташламаў. Гэта дазволіць знізіць нагрузку на навакольнае асяроддзе і вырашыць праблему эфектыўнага выкарыстання нафтазмяшчальных адходаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год