Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць работу па ўкараненні Сістэмы кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 14001

22 лютага 2013

Лакаматыўнае дэпо Жлобін стала першым у бягучым годзе прадпрыемствам Беларускай чыгункі, якое атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці еўрапейскаму ўзроўню развіцця прадпрыемства ў галіне бяспечнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе — СТБ ІСО 14001.

Калектыў прадпрыемства прарабіў вялікую падрыхтоўчую работу, у прыватнасці, быў праведзены маніторынг замацаваных за імі земляў, адрамантаваны вентыляцыйныя сістэмы ў памяшканнях, добраўпарадкавана пляцоўка для захоўвання чорных металаў.

 

Сёння на Беларускай чыгунцы падобны дакумент маюць пяць прадпрыемстваў беларускай магістралі. Першым прадпрыемствам, якое атрымала экалагічны сертыфікат на адпаведнасць патрабаванням СТБ ІСО 14001 стала лакаматыўнае дэпо Ліда.

Створаная сістэма кіравання навакольным асяроддзем на прадпрыемствах беларускай магістралі з іншымі элементамі адміністрацыйнага кіравання будзе садзейнічаць дасягненню экалагічных і эканамічных мэтаў, а таксама паслужыць прыкладам для іншых прадпрыемстваў чыгункі.

Усяго на Беларускай чыгунцы па дадзенай сістэме сертыфікавана 5 прадпрыемстваў.

Сістэма кіравання навакольным асяроддзем, якая адпавядае стандарту СТБ ІСО 14001, спрыяе зніжэнню ўзроўня адмоўнага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, дазваляе забяспечыць рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, павышэнню вытворчых магчымасцяў, што ў выніку ўплывае на агульны фінансавы стан і імідж беларускай магістралі.

Прадпрыемствы Беларускай чыгункі ў бягучым годзе працягнуць працу па ўкараненні сістэмы кіравання навакольным асяроддзем у адпаведнасці з патрабаваннямі СТБ ІСО 14001. У цяперашні час праводзяцца работы на Доследным заводзе чыгуначных машын станцыі Пінск Беларускай чыгункі і ў лакаматыўным дэпо Мінск.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год