Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 10-годдзю кантэйнернага цягніка «Вікінг»

28 лютага 2013

28 лютым дэлегацыя Беларускай чыгункі на чале з Начальнікам Уладзімірам Марозавым прымае ўдзел у рабоце Міжнароднай канферэнцыі «10 гадовы вопыт работы і новыя задачы кантэйнернага цягніка» Вікінг», якая праходзіць у Вільнюсе.

У канферэнцыі прымаюць удзел прадстаўнікі дзяржаўных транспартных ведамстваў, міжнародных транспартных арганізацый, чыгуначных адміністрацый, перавозачных кампаній шэрагу краін Чарнаморскага і Балтыйскага рэгіёнаў.

У рамках Міжнароднага форуму арганізавана работа трох сесій, на якіх будуць абмяркоўвацца пытанні супрацоўніцтва і інавацыі чыгуначных прадпрыемстваў, інтэрмадальныя рашэнні пры перавозцы грузаў кантэйнерным цягніком «Вікінг», а таксама развіццё і перспектывы паслуг грузавых перавозак гэтага праекта.

 

Цягнік камбінаванага транспарту «Вікінг» з'яўляецца прыкладам скаардынаванага ўзаемадзеяння чыгуначных адміністрацый Беларусі, Літвы і Украіны. «Вікінг» курсуе па маршруце Іллічоўск / Адэса (Украіна)—Беражесць (Украіна)—Славечна (Беларусь)—Мінск—Гудагай (Беларусь)—Кяна (Літва)—Клайпеда (Літва).

У складзе цягніка «Вікінг» у краіны Блізкага Ўсходу, Амерыкі і Афрыкі дастаўляюцца беларускія экспартна-імпартныя грузы найбуйнейшых прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь. Такіх як РУП «Мінскі трактарны завод», ААТ «Гродна Азот», ААТ «Нафтан» завод «Палімір», РУП «Мінскі аўтамабільны завод». У цяперашні час на Беларускай чыгунцы для абслугоўвання цягніка «Вікінг» адкрыты ўсе грузавыя станцыі.

За дзесяцігадовы перыяд праект стаў паспяховым і шырока вядомым. Цягнік курсуе на рэгулярнай аснове. У 2012 годзе перавезена 58,9 тыс. кантэйнераў у дваццатiфутовым эквіваленце (ДФЭ).

У мэтах далейшага развіцця і павелічэння аб'ёмаў грузаперавозак у снежні 2012 г. да праекта «Вікінг» далучылася ЕООД «БЧ - Грузавыя перавозкі» (Балгарыя). Цікавасць да праекта праяўляюць такія краіны як Грузія, Азербайджан, Турцыя, Балгарыя.

Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па прыцягненню кантэйнерных грузаў для перавозак цягніком «Вікінг». Пры гэтым асаблівая ўвага надаецца развіццю лагістыкі. Так, па маршруце камбінаванага цягніка «Вікінг» на станцыі Калядзічы Мінскага чыгуначнага вузла вядзецца рэканструкцыя найбуйнейшага лагістычнага цэнтра беларускай магістралі. Пасля завяршэння мадэрнізацыі, комплекс зможа забяспечыць поўны спектр паслуг па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, які адпавядае міжнародным стандартам.

Афіцыйным экспедытарам цягніка па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс-Транспартна-лагістычны цэнтр» Беларускай чыгункі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год