Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Зборная каманда Беларускай чыгункі атрымала перамогу ў I этапе галіновай Рэспубліканскай спартакіяды сярод структурных падраздзяленняў і арганізацый Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь

25 лютага 2013

Спартакіяда адбылася 22—24 лютага на базе САК «Зялёны бор» (Мінскі раён). Прадстаўнікі транспартнай галіны спаборнічалі ў такіх відах спорту, як лыжныя гонкі, більярд, шахматы, валейбол, настольны тэніс, гіравы спорт.

Каманда Беларускай магістралі заняла першыя месцы ў 5 з 6 відаў спорту (акрамя, шахмат), апярэдзіўшы па суме ачкоў больш чым у два разы «срэбнага прызёра» спартакіяды — каманду дэпартамента «Белавтодор». На трэцім месцы — каманда дэпартамента па авіяцыі.

 

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год