Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Эканамічны эфект ад працы новай міні-ЦЭЦ у лакаматыўным дэпо Баранавічы перавысіў у 2012 годзе 2,4 млрд. рублёў

26 лютага 2013

Міні-ЦЭЦ, уведзеная ў лакаматыўным дэпо Баранавічы летам 2011 года ў рамках правядзення мерапрыемстваў па энергазберажэнню, пацвердзіла сваю эфектыўнасць. Калі раней лакаматыўнае дэпо Баранавічы атрымлівала электраэнергію толькі ад гарадскіх сетак, то з уводам міні-ЦЭЦ электраэнергія для прадпрыемства стала значна танней.

Эканамічны эфект ад выкарыстання новага абсталявання па выніках мінулага года склаў 2,413 млрд. рублёў. Міні-ЦЭЦ было выпрацавана 2,7 млн. кВт / г электраэнергіі, а таксама 3,6 тыс. Гкал цеплавой энергіі, што эквівалентна 626,5 тыс.т умоўнага паліва.

 

Беларуская чыгунка праводзіць мэтанакіраваную работу па энергазберажэнню. Адным з яе важнейшых кірункаў з'яўляецца павелічэнне долі мясцовых відаў паліва (МВП) у агульным аб'ёме спажывання кацельна-пячнога паліва. У сувязі з тым, што патэнцыял замяшчэння імпартаванага кацельна-пячнога паліва на мясцовыя віды на магістралі ўжо практычна вычарпаны, галоўнай задачай на бліжэйшыя гады з'яўляецца не замяшчэнне імпартуемага кацельна-пячнога паліва, а скарачэнне яго агульнага спажывання. З гэтай мэтай пры рэканструкцыі вытворчых кацельняў на прадпрыемствах магістралі разглядаецца магчымасць укаранення абсталявання міні-ЦЭЦ для камбінаванай выпрацоўкі электра-і цеплаэнергіі, павелічэнне выкарыстання альтэрнатыўных і нетрадыцыйных крыніц цеплавой энергіі — цеплавых помпаў, геліяводанагравальнікаў.

Па выніках 2012 паказчык па энергазберажэнню на Беларускай чыгунцы выкананы на ўзроўні мінус 7,4% пры даведзеным заданні мінус 6,0%. Пры гэтым доля МВП у балансе кацельна-пячнога паліва склала 27,7% пры заданні 25,1%.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год