Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка і турыстычныя кампаніі абмеркавалі развіццё супрацоўніцтва ў сферы перавозак арганізаваных груп турыстаў

22 лютага 2013

Беларуская чыгунка з мэтай удасканалення ўзаемадзеяння з турыстычнымі кампаніямі пры ажыццяўленні перавозак арганізаваных турыстычных груп правяла ў Мінску нараду з удзелам прадстаўнікоў пасажырскай службы, аддзяленняў чыгункі і тураператараў.

 

На мерапрыемстве былі абмеркаваны асаблівасці перавозак турыстаў у вакацыйныя і святочныя перыяды, а таксама парадак перавозкі арганізаваных груп пасажыраў. У бягучым годзе на Беларускай чыгунцы былі зацверджаны рэгламентуючыя дадзены парадак нарматыўныя дакументы. Удзельнікі нарады адзначылі іх актуальнасць і выпрацавалі ўзгодненую пазіцыю па далейшай арганізацыі сумеснай працы.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год