Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках прайшло ў Баранавічах 15—17 лютага

18 лютага 2013

Першынство Беларускай чыгункі па лыжных гонках сярод зборных каманд аддзяленняў чыгункі прайшло ў Баранавічах 15—17 лютага. Мерапрыемства адбылося на базе Баранавіцкага аддзялення чыгункі.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды ўсіх шасці аддзяленняў. Перамогу ў першынстве атрымала Баранавіцкае аддзяленне чыгункі, на другім месцы — каманда Мінскага аддзялення, на трэцім — Магілёўскае аддзяленне.

 

Па выніках першынства каманды-прызёры, а таксама прызёры ў асабістым першынстве былі ўзнагароджаны дыпломамі і прызамі.

Акрамя таго, 16 лютага на базе Віцебскага аддзялення магістралі прайшло першынство па лыжных гонках і стральбе сярод кіруючых работнікаў Беларускай чыгункі. У спаборніцтве па стральбе 1-е месца заняла каманда Упраўлення чыгункі, 2-е месца — Віцебскае аддзяленне чыгункі, 3-е месца — Брэсцкае аддзяленне чыгункі. У спаборніцтвах па лыжных гонках лідарам стала каманда Брэсцкага аддзялення чыгункі, на 2-м месцы — каманда Мінскага аддзялення, на 3-м — Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі.

Каманды і ўдзельнікі, якія занялі прызавыя месцы, узнагароджаны дыпломамі і прызамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: спорт
Да спісу навін за 2013 год