Магілёўскае вагоннае дэпо стала лаўрэатам Прэміі Урада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці
04 лютага 2013
Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета міністраў ад 30 студзеня 2013 г № 71.
За ўкараненне высокаэфектыўных метадаў кіравання якасцю і забеспячэнне на гэтай аснове выпуску канкурэнтаздольнай прадукцыі або аказання паслуг Прэмія Урада прысуджана 15 прадпрыемствам. У іх ліку — Магілёўскае вагоннае дэпо (Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі).
Акрамя таго, Жлобінскаму вагоннаму дэпо (Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі) за дасягненні ў галіне якасці 2012 прысуджана званне дыпламанта конкурсу на саісканне Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь.
Магілёўскае і Жлобінскае вагонныя дэпо выконваюць тэхнічнае абслугоўванне і планавыя віды рамонту грузавых вагонаў, іх падрыхтоўку пад пагрузку, тэхнічнае абслугоўванне пасажырскіх вагонаў. Разам з рамонтам грузавых вагонаў беларускай магістралі тут рамантуюць грузавыя вагоны, якія належаць прамысловым прадпрыемствам Беларусі, а таксама краін СНД і Балтыі.
У дэпо праведзена рэканструкцыя. На сённяшні дзень яны аснашчаны сучасным метралагічным, дыягнастычным, тэхналагічным і спецыялізаваным абсталяваннем. На прадпрыемствах створаны лабараторыі неразбуральнага кантролю, ўкаранёна і сертыфікавана сістэма менеджменту якасці на адпаведнасць патрабаванням дзяржаўнага стандарту СТБ ІСО 9001.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год