Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка ў 2013 годзе плануе ўвесці ў эксплуатацыю цэх па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню пуцявых машын у Брэсце

14 лютага 2013

Беларуская чыгунка завяршае будаўніцтва цэха па рамонту і тэхнічнаму абслугоўванню пуцявых машын цяжкага тыпу на базе УП «Пуцявая машынная станцыя-289» на станцыі Брэст-Усходні.

Цэх будзе ўведзены ў комплексе з вытворчым і адміністрацыйна-бытавым памяшканнем. У цяперашні час узведзены будынак цэха рамонту пуцявых машын з двума чыгуначнымі пуцямі, пабудаваны адміністрацыйна-бытавы будынак і гаражы. Выконваецца ўстаноўка абсталявання, вядуцца аддзелачныя работы.

 

Увод аб'екта ў эксплуатацыю створыць належныя ўмовы для выканання планава-папераджальных і бягучых рамонтаў пуцявых машын цяжкага тыпу, значна палепшыць умовы працы работнікаў прадпрыемства.

У цэху будзе ўстаноўлена сучаснае тэхналагічнае абсталяванне беларускай вытворчасці, якое дазваляе якасна і хутка выконваць рамонтныя работы.

У цяперашні час выкананне рамонту пуцявой тэхнікі адбываецца ў УП «Доследны завод пуцявых машын» на станцыі Пінск, магутнасці якога па выкананню планава-папераджальных рамонтаў тэхнікі абмежаваныя.

Беларуская чыгунка надае ўвагу развіццю і мадэрнізацыі рамонтных баз прадпрыемстваў пуцявой гаспадаркі. Толькі ў снежні мінулага года запушчана лінія па зборцы рэйкашпальнай рашоткі на базе УП «Вопытная пуцявая машынная станцыя № 115» на станцыі Баранавічы.

У бягучым годзе пачнуцца работы па будаўніцтву ўчастка падрыхтоўкі старогодных рэек ва УП «Рэйказварачны цягнік № 10» на станцыі Орша. Таксама вядуцца праектныя работы па будаўніцтву цэха капітальнага рамонту імпартных пуцявых машын ва УП «Доследны завод пуцявых машын» на станцыі Пінск.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрач БЧ

Да спісу навін за 2013 год