Карпаратыўныя навіны
Красавік
-
30 красавіка 2013Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі 1 мая адкрые новы сезон
Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) 1 мая адкрые свой 58-й сезон. Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонова» ў 11.00. Перад яго адпраўленнем у 9.00 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.
Сёлета маленькіх мінчан і гасцей сталіцы па выхадных і святочных днях чакае новая забаўляльная праграма. Дамавічок Кузя запросіць пасажыраў у займальнае вандраванне, якое будзе суправаджацца тэатралізаваным прадстаўленнем, рознымі конкурсамі і гульнямі. Іх удзельнікамі змогуць стаць як дарослыя, так і дзеці. Акрамя таго, па выхадных і святочных днях пасажыры змогуць паглядзець канцэрт на станцыі Заслонова, сфатаграфавацца з казачнымі персанажамі, наведаць летняе кафэ.
Асобная праграма запланавана на 9 мая. У гэты дзень Дзіцячую чыгунку наведаюць і сустрэнуцца з юнымі чыгуначнікамі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На станцыі «Сасновы бор» плануецца правесці выставу ваеннай тэхнікі, прысвечаную Дню Перамогі. Наведвальнікам ДЧ у гэты дзень таксама прапануюць паспытаць салдацкай кашы.
Чытаць далей… -
29 красавіка 2013Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па паляпшэнні ўмоў і ахове працы
Сёлета на Беларускай чыгунцы плануецца правесці цэлы шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і ахове працы па сямі кірунках. Прадугледжана ўдасканаленне сістэмы кіравання аховы працы ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам; зніжэнне прафесійных рызыкаў; абнаўленне і мадэрнізацыя тэхнічных сродкаў; укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць вывесці з небяспечных зон працаўнікаў; удасканаленне нарматыўнай прававой базы, паляпшэнне санітарна-бытавых умоў і іншыя мерапрыемствы.
Чытаць далей… -
29 красавіка 2013У арганізацыях Беларускай чыгункі праходзяць ушаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны
У мэтах сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і ў сувязі са святкаваннем 68-й гадавіны Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка падтрымае 1113 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на ўліку ў арганізацыях магістралі, адначасовай матэрыяльнай дапамогай.
Чытаць далей… -
-
26 красавіка 2013Карпаратыўны Інтэрнэт-партал Беларускай чыгункі www. rw.by перамог у самай прэстыжнай і папулярнай намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс» у конкурсе «Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТИБО-2013»
XX юбілейная цырымонія ўручэння Інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2013» была адзначана перамогай карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі www. rw.by у самай значнай і канкурэнтнай намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс», за перамогу ў якой змагаліся 117 прэтэндэнтаў. Сёлета на конкурс была пададзена рэкордная колькасць заявак — 542.
Запуск у 2012 годзе ў эксплуатацыю новага сучаснага кліентаарыентаванага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі www.rw.by, які аб'яднаў ў сабе рэсурсы карпаратыўнага сайта, 6 сайтаў рэгіянальных аддзяленняў Беларускай чыгункі, прома-сайта, прысвечанага гісторыі Беларускай чыгункі 150let.rw.by, самастойных частак «Турызм і адпачынак» і «Маладзёжны», стаў вынікам маштабнай і плённай шматмесячнай працы спецыялістаў Беларускай чыгункі сумесна з лідарам беларускага рынка вэб-распрацовак — Студыяй Баравога.
Чытаць далей… -
26 красавіка 2013Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у міжнародным семінары «Інавацыйныя тэхналогіі рэалізацыі праязных дакументаў»
Семінар прайшоў у красавіку бягучага года ў Казані (Расійская Федэрацыя). На мерапрыемстве прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый краін СНД, Балтыі, Італіі і Францыі падзяліліся сваім вопытам ужывання сучасных тэхналогій пры арганізацыі продажу праязных дакументаў і абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.
Чытаць далей… -
25 красавіка 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пленарным пасяджэнні XXVIII Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ)
Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ пройдзе 25–26 красавіка ў Адэсе (Украіна).
На пасяджэнні плануецца разгледзець справаздачы пра дзейнасць Камісіі АСЧ, пастаянных працоўных груп за 2012 год і прыняць рашэнні, звязаныя з далейшым удасканаленнем перавозак у Еўраазіяцкіх міжнародных зносінах.
Спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у працы Пастаянных камісій АСЧ, а кіраўніцтва чыгункі — у сесіях Нарады міністраў і пасяджэннях Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак.
Дзейнасць Беларускай чыгункі накіравана на ўмацаванне яе пазіцый на сусветным рынку транспартных паслуг.
У рамках АСЧ распрацоўваюцца пэўныя меры, якія прадугледжваюць далейшае развіццё міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа–Азія–Еўропа з ужываннем рознага транспартнага права. Таксама прымаюцца рашэнні па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектах чыгуначнага транспарта.
Чытаць далей… -
23 красавіка 2013Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі 1 мая адкрые новы сезон
Дзіцячая чыгунка імя К. С. Заслонова РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» 1 мая адкрые свой 58-ы сезон. Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі Заслонава ў 11.00. Перад яго адпраўленнем у 9.00 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.
Чытаць далей… -
22 красавіка 2013Віцебскае аддзяленне — пераможца абласнога агляду-конкурсу
-
22 красавіка 2013Цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам галіновых спаборніцтваў і конкурсаў адбылася ў Мінску
19 красавіка 2013 года ў будынку Ўпраўлення Беларускай чыгункі заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi.
Чытаць далей… -
22 красавіка 2013Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай транспартнай выставе ТрансРасія-2013, якая адкрыецца 23 красавіка ў Маскве. У 2013 годзе яна пройдзе з 23 па 26 красавіка
Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў выставе ў фармаце Нацыянальнага павільёна пад эгідай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і размяшчаецца на пляцоўцы 45 м2. Плошча нацыянальнага стэнда зойме каля 100 м2.
«ТрансРасія» — найважнейшая бізнес-мерапрыемства на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг. Удзел Беларускай чыгункі ў выставе — гэта магчымасць ўстанаўлення новых і падтрымання ўжо наяўных дзелавых кантактаў з чыгуначнымі і транспартнымі адміністрацыямі краін СНД, Балтыі і Еўропы, экспедытарскімi і аператарскімі кампаніямі, грузаўладальнікамi і адміністрацыямі партоў. Галоўная задача — прыцягнуць дадатковыя грузапатокі з удзелам Беларускай чыгункі.
Чытаць далей… -
-
19 красавіка 201320 красавіка Мінскаму Палацу культуры і спорту чыгуначнікаў спаўняецца 35 гадоў з дня адкрыцця
Гісторыя сталічнай установы культуры чыгуначнікаў бярэ пачатак ад створанага ў 1923 клуба iм. Iльiча, які знаходзіўся на cт. Мінск-Таварны.
Аднак у пасляваенны час адноўлены клуб не мог задаволіць ўзрослую цікавасць з боку работнікаў магістралі і членаў іх сем'яў да заняткаў мастацкай творчасцю, у сувязі з чым было прынята рашэнне аб будаўніцтве сучаснага, які адказвае ўсім патрабаванням часу, палаца культуры.
Чытаць далей… -
18 красавіка 2013Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у IX Беларуска-Літоўскім эканамічным форуме, які праходзіць у Клайпедзе 18–19 красавіка
Літоўская чыгунка з'яўляюцца найважнейшым партнёрам Беларускай чыгункі ў ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў. Па выніках 2012 года ў зносінах з Літвой перавезена 19,0 млн т.
Літва забяспечвае для Беларусі аптымальныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартна-імпартных грузаў, такіх як калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы і інш Праз порт Клайпеды ў 2012 годзе перавезена амаль 12 млн т, у выніку кожная 3-я тона ў порце з'яўляецца беларускай.
На працягу апошняга дзесяцігоддзя на Беларускай чыгунцы сфармiраваны шэраг ўстойлівых напрамкаў транзітных грузапатокаў, адным з іх з'яўляецца кірунак у парты Літвы і Калінінградскай вобласці. Таксама перспектыўным з'яўляецца выкарыстанне магчымасцяў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і АЭП з мэтай прыцягнення казахстанскіх грузапатокаў ў напрамку партоў Калінінград і Клайпеда.
Чытаць далей… -
15 красавіка 2013Беларуская чыгунка вызначыла лепшых рацыяналізатараў 2012 года
Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2012 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці. Званне «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» прысвоена 30 спецыялістам. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамi прызнаны 16 работнікаў, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці — 30 работнікаў магістралі.
Чытаць далей… -
12 красавіка 2013Больш за 150 працаўнікоў Беларускай чыгункі адзначаны галіновымі ўзнагародамі
Цырымонія ўзнагароджання прайшла 12 красавік 2013 года ў будынку Ўпраўлення Беларускай чыгункі. Галіновыя ўзнагароды Беларускай чыгункі і Міністэрства транспарту і камунікацый уручыў пераможцам начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў.
Сярод узнагароджаных, а іх больш за 150 чалавек, пераможцы галіновага спаборніцтва і перадавікі вытворчасці — тыя людзі, што ў мінулым 2012 ўнеслi істотны ўклад у развіццё стальной магістралі, павышэнне аб'ёмаў перавозак пасажыраў і грузаў, рост якасці лагістычных паслуг.
Чытаць далей… -
09 красавіка 2013Падведзены вынікі спаборніцтва на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі»
Па выніках працы за 2012 прызавыя месцы ў спаборніцтве на званне «Лепшая маладзёжная цягніковая брыгада Беларускай чыгункі" прысуджаны:
1-е месца: маладзёжнай цягніковай брыгадзе цягніка № 643/644 у зносiнах Гомель–Мінск Гомельскага пасажырскага ўчастка РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі" (начальнік цягніка Грышчанка Вольга Іванаўна);
Чытаць далей… -
09 красавіка 2013На Беларускай чыгунцы адбыўся турнір па шахматах