Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі прынялі ўдзел у міжнародным семінары «Інавацыйныя тэхналогіі рэалізацыі праязных дакументаў»

26 красавіка 2013

Семінар прайшоў у красавіку бягучага года ў Казані (Расійская Федэрацыя). На мерапрыемстве прадстаўнікі чыгуначных адміністрацый краін СНД, Балтыі, Італіі і Францыі падзяліліся сваім вопытам ужывання сучасных тэхналогій пры арганізацыі продажу праязных дакументаў і абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

 

Удзельнікі семінара разгледзелі пытанні, якія тычацца ўмоў укаранення электроннага білета, развіцця сістэм продажу білетаў праз прылады самаабслугоўвання, маркетынгу паслуг пасажырскага комплексу інфармавання пасажыраў, а таксама новых тэхналогій і метадаў забеспячэння паслуг.

У тым ліку быў адзначаны ўклад Беларускай чыгункі ў развіццё электронных продажаў білетаў і ўкараненне ў сакавіку бягучага года электроннай рэгістрацыі пры куплі білетаў праз Інтэрнэт у зносінах Расія–Беларусь. Цяпер паслугай электроннай рэгістрацыі можна скарыстацца пры куплі білетаў на 16 пар міжнародных цягнікоў, якія курсiруюць у гэтых зносiнах.

Беларуская магістраль сёння надае вялікую ўвагу развіццю сістэм продажу праязных дакументаў на аснове новых інфармацыйных тэхналогій. Паслугі па продажы білетаў праз Інтэрнэт, а таксама праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання карыстаюцца ўсё большай папулярнасцю ў пасажыраў.  

 У сакавіку 2013 гада продаж праязных дакументаў праз аплатна-даведкавыя тэрміналы самаабслугоўвання на чыгуначных вакзалах у Мiнску і Віцебску павялічыўся на 39% да ўзроўня лютага.

Колькасць білетаў, аплачаных праз анлайн-сістэму продажу праязных дакументаў Беларускай чыгункі, за гэты перыяд узрасла на 33%. У тым ліку на 41% у параўнанні з лютым павялічыўся продаж білетаў праз Інтэрнэт з выкарыстаннем паслугі электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязны дакумент у білетнай касе.

Беларуская чыгунка плануе працягнуць працу па ўкараненні тэхналогіі электроннай рэгістрацыі пасажыраў у міжнародных зносінах, а таксама па пашырэнні ўжывання сістэмы рэалізацыі праязных дакументаў праз тэрміналы самаабслугоўвання.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць