Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у пленарным пасяджэнні XXVIII Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак Арганізацыі супрацоўніцтва чыгунак (АСЧ)

25 красавіка 2013

Пасяджэнне Канферэнцыі Генеральных дырэктараў (адказных прадстаўнікоў) чыгунак АСЧ пройдзе 25–26 красавіка ў Адэсе (Украіна).

На пасяджэнні плануецца разгледзець справаздачы пра дзейнасць Камісіі АСЧ, пастаянных працоўных груп за 2012 год і прыняць рашэнні, звязаныя з далейшым удасканаленнем перавозак у Еўраазіяцкіх міжнародных зносінах.

Спецыялісты Беларускай чыгункі прымаюць актыўны ўдзел у працы Пастаянных камісій АСЧ, а кіраўніцтва чыгункі — у сесіях Нарады міністраў і пасяджэннях Канферэнцыі Генеральных дырэктараў чыгунак.

Дзейнасць Беларускай чыгункі накіравана на ўмацаванне яе пазіцый на сусветным рынку транспартных паслуг.

У рамках АСЧ распрацоўваюцца пэўныя меры, якія прадугледжваюць далейшае развіццё міжнародных чыгуначных перавозак у зносінах Еўропа–Азія–Еўропа з ужываннем рознага транспартнага права. Таксама прымаюцца рашэнні па эксплуатацыйных, тэхнічных і экалагічных аспектах чыгуначнага транспарта.

 

Адным з пытанняў развіцця пасажырскіх перавозак, вырашаемых магістраллю ў рамках удзелу ў АСЧ, з'яўляецца ўзаемадзеянне з краінамі Еўропы.

У 2011 годзе адноўлены міжнародны маршрут Мінск–Рыга. Сумесна з літоўскімі калегамі ажыццяўляецца рэалізацыя праекта па арганізацыі хуткасных чыгуначных пасажырскiх зносiн паміж Мінскам і Вільнюсам, якім запланавана скарачэнне часу ў дарозе пасажырскага цягніка з чатырох да дзвюх гадзін.

Беларуская магістраль праводзіць працу па аўтаматызацыі працэдур аплаты і афармленні праязных дакументаў на пасажырскія цягнікі.

У наш час міжнародныя чыгуначныя перавозкі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляюцца праз 13 чыгуначных пунктаў пропуску. На беларускай магістралі самая пільная ўвага надаецца стварэнню спрыяльных умоў для развіцця транспартнай лагістыкі і павелічэнню транзітных перавозак.

У рамках супрацоўніцтва беларускай магістралі з АСЧ пры актыўным удзеле спецыялістаў Беларускай чыгункі была распрацавана адзіная ўніфікаваная накладная ЦІМ/ПМГП, якая дазваляе ажыццяўляць перавозкі на ўсім шляху руху па адной накладной без пераафармлення.

Па накладной ЦІМ/ПМГП ужо ажыццяўляецца большасць кантэйнерных перавозак праз памежны пераход БрэстЦярэспаль. Сёння па гэтай накладной курсiруюць цягнікі па тэрыторыі Беларусі і Расіі, а таксама іншых краін АСЧ. Да праекта далучаецца ўсё большая колькасць перавозчыкаў з краін Заходняй Еўропы, а таксама чыгунак Казахстана, Манголіі.

Сёння беларуская магістраль адкрыта для еўрапейскіх ліцэнзаваных перавозчыкаў праз сухапутныя пераходы на беларуска-польскай мяжы, дзе сканцэнтраваны асноўныя магутнасці перагрузачнай і складской інфраструктуры беларускай магістралі.

На базе існуючых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі ствараецца разгалінаваная транспартна-лагістычная сетка, удасканальваюцца тэхналогіі перавозак грузаў прамымі паскоранымі цягнікамі, першым чынам кантэйнернымі.

Беларуская чыгунка з 2007 года ўдзельнічае ў працы кантактнай групы ЕЧА/ АСЧ, якая створана з мэтай знімання тэхнічных бар'ераў і аналізу параметраў, якія з'яўляюцца вызначальнымі для захавання тэхнічнай і эксплуатацыйнай сумяшчальнасці чыгуначнай сістэмы каляі 1520 мм на мяжы СНДЕС.

Беларуская чыгунка мае намер усяляк падтрымліваць і садзейнічаць далейшаму развіццю АСЧ, паглыбляць партнёрскія зносіны паміж яе ўдзельнікамі з мэтай далейшай інтэграцыі ў Еўраазіяцкі транспартны рынак, удасканалення перавозак пасажыраў і грузаў у міжнародных зносінах.

ДАВЕДКА:

АСЧ была створана ў 1956 годзе ў г. Сафія (Балгарыя) на Нарадзе міністраў, якія кіравалі чыгуначным транспартам. Вышэйшы кіраўнічы орган АСЧ — Нарада міністраў. А на ўзроўні чыгунак — Канферэнцыя Генеральных дырэктараў. Да выканаўчых органаў адносяцца 5 камісій, сталыя і часовыя працоўныя групы. У працы АСЧ як міжурадавай арганізацыі ўдзельнічаюць 27 краін: Азербайджан, Албанія, Беларусь, Балгарыя, Венгрыя, В'етнам, Грузія, Іран, Казахстан, Кітай, КНДР, Куба, Кіргізія, Латвія, Літва, Малдова, Манголія, Польшча, Расія, Румынія, Славакія, Таджыкістан, Туркменістан, Узбекістан, Украіна, Чэхія і Эстонія. Акрамя таго, у якасці назіральнікаў у АСЧ удзельнічаюць Нямецкая (ДБ АГ), Французская (СНЦФ), Грэчаская (АСЕ), Фінская (ВР), Сербская (ЖС) чыгункі і ЗАТ «Чыгунка Дьер–Шопран–Эбенфурт» (ЗАТ ДЬШЭВ) і далучаныя прадпрыемствы — вытворцы чыгуначнай тэхнікі і абсталявання.

Беларуская чыгунка з'яўляецца членам АСЧ з 1992 гада. Дзейнасць беларускай магістралі ў рамках АСЧ накіравана на выкананне задач па далейшым удасканаленні і развіццю міжнародных чыгуначных перавозак, удасканаленнi нарматыўных і прававых асноў, мэтай якіх з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці чыгуначнага транспарта і пашырэнне спектру паслуг, якія прадстаўляюцца кліентам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год

Мы выкарыстоўваем файлы cookie

Гэта дапаможа вам эфектыўна выкарыстоўваць афіцыйны інтэрнэт-сайт Беларускай чыгункі і падтрымліваць карэктнае функцыянаванне яго сэрвісаў! Перад тым, як здзейсніць выбар настроек параметраў выкарыстання файлаў cookie, рэкамендуем азнаёміцца з Палітыкай апрацоўкі файлаў cookie.

Настроіць