Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя Беларускай чыгункі прымае ўдзел у IX Беларуска-Літоўскім эканамічным форуме, які праходзіць у Клайпедзе 18–19 красавіка

18 красавіка 2013

Літоўская чыгунка з'яўляюцца найважнейшым партнёрам Беларускай чыгункі ў ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў. Па выніках 2012 года ў зносінах з Літвой перавезена 19,0 млн т.

Літва забяспечвае для Беларусі аптымальныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартна-імпартных грузаў, такіх як калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы і інш Праз порт Клайпеды ў 2012 годзе перавезена амаль 12 млн т, у выніку кожная 3-я тона ў порце з'яўляецца беларускай.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя на Беларускай чыгунцы сфармiраваны шэраг ўстойлівых напрамкаў транзітных грузапатокаў, адным з іх з'яўляецца кірунак у парты Літвы і Калінінградскай вобласці. Таксама перспектыўным з'яўляецца выкарыстанне магчымасцяў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і АЭП з мэтай прыцягнення казахстанскіх грузапатокаў ў напрамку партоў Калінінград і Клайпеда.

 

Для прыцягнення грузапатокаў на клайпедскім кірунку Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўская чыгунка» і стывідорнымi кампаніямi Літвы праводзіць мэтанакіраваную працу па аптымізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі грузаў з мэтай забеспячэння іх канкурэнтаздольнасці з альтэрнатыўнымі варыянтамі на парытэтных прынцыпах.

Важнае месца ў дзейнасці Беларускай чыгункі займае супрацоўніцтва з АТ «Літоўская чыгунка» па пашырэнні транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IX міжнароднага транспартнага калідора. Добрым прыкладам тут з'яўляецца праект цягніка «Вікінг». У мінулым годзе гэтым цягніком перавезена 58,9 тыс. кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце (ДФЭ).

У цяперашні час прапрацоўваецца пытанне аб'яднання праекта «Вікінг» з чыгуначнымi паромнымi зносiнамi з Турцыяй і Грузіяй, што будзе спрыяць развіццю гандлёва-эканамічных адносін.

Нараўне з рэалізацыяй інфраструктурных праектаў, Беларуская чыгунка развівае і сетку лагістычных цэнтраў. Так, па маршруце камбінаванага цягніка «Вікінг» на станцыі Калядзічы Мінскага чыгуначнага вузла вядзецца рэканструкцыя найбуйнейшага лагістычнага цэнтра чыгункі. Пасля завяршэння мадэрнізацыі комплекс зможа забяспечыць поўны спектр паслуг па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, якія адпавядаюць міжнародным стандартам.

Прадстаўнікі Беларускай чыгункі маюць намер выкарыстоўваць форум у якасці пляцоўкі для далейшага развіцця і нарошчвання перавозак грузаў і пасажыраў. Дэлегацыя беларускай магістралі прымае ўдзел у сумесным пасяджэнні літоўскага і беларускага дзелавых саветаў па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, у пленарным пасяджэнні форуму і рабоце секцыі «Супрацоўніцтва ў сферы транспарту і лагістыкі».

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год