Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка прыме ўдзел у міжнароднай транспартнай выставе ТрансРасія-2013, якая адкрыецца 23 красавіка ў Маскве. У 2013 годзе яна пройдзе з 23 па 26 красавіка

22 красавіка 2013

Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў выставе ў фармаце Нацыянальнага павільёна пад эгідай Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь і размяшчаецца на пляцоўцы 45 м2. Плошча нацыянальнага стэнда зойме каля 100 м2.

«ТрансРасія» — найважнейшая бізнес-мерапрыемства на еўраазіяцкiм рынку транспартных паслуг. Удзел Беларускай чыгункі ў выставе — гэта магчымасць ўстанаўлення новых і падтрымання ўжо наяўных дзелавых кантактаў з чыгуначнымі і транспартнымі адміністрацыямі краін СНД, Балтыі і Еўропы, экспедытарскімi і аператарскімі кампаніямі, грузаўладальнікамi і адміністрацыямі партоў. Галоўная задача — прыцягнуць дадатковыя грузапатокі з удзелам Беларускай чыгункі.

 

Спецыялісты беларускай магістралі плануюць правесці шэраг сустрэч з прадстаўнікамі транспартных і экспедытарскіх кампаній Расіі, Латвіі, Літвы, Украіны і Казахстана, якія ажыццяўляюць перавозкі чыгуначным транспартам. З расійскімі калегамі — па развіццi транзітных перавозак, паколькі расійскія грузы складаюць каля 95% усіх транзітных перавозак. ЗАТ «Літоўская чыгунка» — па прыцягненні транзітнага грузапатоку ў парты Літвы і Калінінградскай вобласці, з украінскімі калегамі — па павелічэнні перавозак грузаў у зносінах БалтыйскаеЧорнае мора паскоранымі цягнікамі «Вікінг» і «ZUBR». З прадстаўнікамі АТ «Латвійская чыгунка» — па пытаннях аптымізацыі транспартна-лагістычных схем дастаўкі знешнегандлёвых грузаў з Расіі і Казахстана. З ПКП «Карга» (Польшча) — па забеспячэннi транспартна-лагістычных паслуг на беларуска-польскіх памежных пераходах, са спецыялістамі АТ «Нацыянальная кампанія «Казакстан темір жолы» па развіццi перавозак грузаў (нафтапрадукты, метал, збожжа і інш) праз Беларусь ў зносiнах з партамі Балтыйскага мора.

Асаблівае значэнне з улікам перспектыў развіцця міжнародных гандлёва-эканамічных сувязяў паміж Захадам і Усходам набываюць кантэйнерныя перавозкі. Беларуская чыгунка актыўна ўдзельнічае ў развіцці існуючых і арганізацыі новых праектаў у сферы кантэйнерных перавозак. На выставе плануецца правесці нараду з прадстаўнікамі ААТ «ТрансКантэйнер», АТ «ДБ Шэнкер ГмбХ» па пытаннях далейшых перспектыў рэалізацыі праектаў па перавозцы грузаў у кантэйнерах.

Выстава — гэта выдатная магчымасць рэкламаваць свае паслугі. На Беларускай чыгунцы развіваюцца тэхналогіі вытворчасці і мадэрнізацыя цеплавозаў. Распрацаваны праект па стварэнні двухвосевага манеўровага цеплавоза ТМЭ3. Ён адпавядае сусветным стандартам якасці і бяспекі. На выставе будзе прадстаўлена відэапрэзентацыя ТМЭ3.

Асаблівая ўвага на магістралі надаецца развіццю перавозак праз сухапутныя пераходы на беларуска-польскай мяжы. Беларуская чыгунка адкрыта для ўсіх ліцэнзаваных перавозчыкаў Еўрасаюза. Названыя перавозкі маюць шэраг пераваг, іх рэклама таксама будзе прадстаўлена на выставе.

Акрамя гэтага на стэндзе Беларускай чыгункі будуць прадстаўлены інфармацыйна-рэкламныя матэрыялы аб паслугах магістралі, уласных распрацоўках, тэхнічных, тэхналагічных, перагрузачных магутнасцях чыгункі, тарыфнай палітыцы. Свае магчымасці прадставіць на выставе дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр Беларускай чыгункі».

У рамках выставы на працягу першых двух дзён адбудзецца 18-я Міжнародная канферэнцыя па транспарце і лагістыцы «ТрансРасія». Ключавыя расійскія і замежныя эксперты абмяркуюць апошнія тэндэнцыі развіцця міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы транспарту. Сярод ключавых тэм — развіццё міжнародных транспартных калідораў, кантэйнерныя перавозкі ў Балтыйскім рэгіёне, удасканаленне работы пунктаў пропуску праз дзяржаўную мяжу, лагістыка і кіраванне ланцугамі паставак, перспектывы канкурэнцыі чыгуначнага і аўтамабільнага транспарту і многія іншыя. З дакладамі выступяць кіраўнікі транспартных ведамстваў і галіновых асацыяцый Расіі, а таксама краін Усходняй Еўропы, прадстаўнікі чыгунак і перавозчыкаў.

Выстава праходзіць ва Ўсерасiйскiм выставачным цэнтры, у ёй прымаюць удзел больш за 500 кампаній з 27 краін свету.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год