Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка праводзіць актыўную работу па паляпшэнні ўмоў і ахове працы

29 красавіка 2013

Сёлета на Беларускай чыгунцы плануецца правесці цэлы шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнню ўмоў і ахове працы па сямі кірунках. Прадугледжана ўдасканаленне сістэмы кіравання аховы працы ў адпаведнасці з дзяржаўным стандартам; зніжэнне прафесійных рызыкаў; абнаўленне і мадэрнізацыя тэхнічных сродкаў; укараненне сучасных тэхналогій, якія дазваляюць вывесці з небяспечных зон працаўнікаў; удасканаленне нарматыўнай прававой базы, паляпшэнне санітарна-бытавых умоў і іншыя мерапрыемствы.

 

У  I квартале бягучага года было праведзена 19 семінараў па ахове працы,  павысілі кваліфікацыю па пытаннях аховы працы 1 431 чыгуначнік.

Чыгуначным тэхнічным цэнтрам па комплексным абслугоўванні аб'ектаў павышанай небяспекі на Беларускай чыгунцы ў I квартале 2013 года было праведзена тэхнічнае дыягнаставанне 181 грузапад’ёмнага крана з мэтай забеспячэння іх бяспечнай эксплуатацыі. Праводзіцца работа па прывядзеннi працоўных месцаў у адпаведнасць з патрабаваннямі санітарна-гігіенічных нарматываў. Асобная ўвага надаецца забеспячэнню чыгуначнікаў спецыяльнымі адзеннем,  абуткам і іншымі сродкамі індывідуальнай абароны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год