Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Карпаратыўны Інтэрнэт-партал Беларускай чыгункі www. rw.by перамог у самай прэстыжнай і папулярнай намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс» у конкурсе «Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТИБО-2013»

26 красавіка 2013

XX юбілейная цырымонія ўручэння Інтэрнэт-прэміі «ТИБО-2013» была адзначана перамогай карпаратыўнага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі www. rw.by у самай значнай і канкурэнтнай намінацыі «Карпаратыўны Інтэрнэт-рэсурс», за перамогу ў якой змагаліся 117 прэтэндэнтаў. Сёлета на конкурс была пададзена рэкордная колькасць заявак — 542.

Запуск у 2012 годзе ў эксплуатацыю новага сучаснага кліентаарыентаванага Інтэрнэт-партала Беларускай чыгункі www.rw.by, які аб'яднаў ў сабе рэсурсы карпаратыўнага сайта, 6 сайтаў рэгіянальных аддзяленняў Беларускай чыгункі, прома-сайта, прысвечанага гісторыі Беларускай чыгункі  150let.rw.by, самастойных частак «Турызм і адпачынак» і «Маладзёжны», стаў вынікам маштабнай і плённай шматмесячнай працы спецыялістаў Беларускай чыгункі сумесна з лідарам беларускага рынка вэб-распрацовак — Студыяй Баравога.

 

Партал прадстаўляе карыстальнікам доступ да такіх папулярных сэрвісаў, як расклад руху цягнікоў, продаж праязных білетаў, заказ білетаў праз Інтэрнэт, падбор экспедытара, а таксама да ўнікальнага для чыгунак СНД анлайн-сэрвісу па разліку грузавых тарыфаў.

Партал распрацаваны ў адпаведнасці з самымі сучаснымі стандартамі і актуальнымі тэндэнцыямі развіцця інфармацыйных сістэм. Партал штомесяц наведвае больш паўмільёна чалавек.

Даведка:

Конкурс «Інтэрнэт-прэмія міжнароднай спецыялізаванай выставы «ТИБО» з'яўляецца прафесійнай прэміяй, якая штогод прысуджваецца сеткавым работам, створаным у нацыянальным сегменце глабальнай сеткі Інтэрнэт, за важныя сацыякультурныя, тэхналагічныя і мастацкія дасягненні ў вобласці інфармацыі, культуры, мастацтва і адукацыі.

 

Інфармацыя падрыхтавана
Цэнтрам навукова-тэхнічнай інфармацыі Беларускай чыгункі

Да спісу навін за 2013 год