Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

У арганізацыях Беларускай чыгункі праходзяць ушаноўванні ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны

29 красавіка 2013

У мэтах сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і ў сувязі са святкаваннем 68-й гадавіны Вялікай Перамогі Беларуская чыгунка падтрымае 1113 ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія знаходзяцца на ўліку ў арганізацыях магістралі, адначасовай матэрыяльнай дапамогай.

 

На ўсіх прадпрыемствах галіны ў гэтыя майскія дні пройдуць урачыстыя зборы і канцэрты, прысвечаныя гэтай памятнай даце. Першасныя арганізацыі ГА «БРСМ» Беларускай чыгункі наведаюць і добраўпарадкуюць падшэфныя вайсковыя пахаванні.

На ўсіх аддзяленнях Беларускай чыгункі пройдуць мерапрыемствы па ўшаноўванню ветэранаў — будуць арганізаваны сустрэчы з кіраўніцтвам, абследаванні сацыяльна-бытавых умоў пражывання ветэранаў і інш.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: ветэраны
Да спісу навін за 2013 год