Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі 1 мая адкрые новы сезон

30 красавіка 2013

Дзіцячая чыгунка імя К. С.Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі» (ДЧ) 1 мая адкрые свой 58-й сезон. Першы цягнік «Сталічны экспрэс» адправіцца з перона станцыі «Заслонова» ў 11.00. Перад яго адпраўленнем у 9.00 на станцыі пройдзе ўрачыстая лінейка юных чыгуначнікаў.

Сёлета маленькіх мінчан і гасцей сталіцы па выхадных і святочных днях чакае новая забаўляльная праграма. Дамавічок Кузя запросіць пасажыраў у займальнае вандраванне, якое будзе суправаджацца тэатралізаваным прадстаўленнем, рознымі конкурсамі і гульнямі. Іх удзельнікамі змогуць стаць як дарослыя, так і дзеці. Акрамя таго, па выхадных і святочных днях пасажыры змогуць паглядзець канцэрт на станцыі Заслонова, сфатаграфавацца з казачнымі персанажамі, наведаць летняе кафэ.

Асобная праграма запланавана на 9 мая. У гэты дзень Дзіцячую чыгунку наведаюць і сустрэнуцца з юнымі чыгуначнікамі ветэраны Вялікай Айчыннай вайны. На станцыі «Сасновы бор» плануецца правесці выставу ваеннай тэхнікі, прысвечаную Дню Перамогі. Наведвальнікам ДЧ у гэты дзень таксама прапануюць паспытаць салдацкай кашы.

 

Нагадваем, «Сталічны экспрэс», які курсіруе па Дзіцячай чыгунцы, складаецца з 6 вагончыкаў. Маршрут цягніка пралягае ад станцыі «Заслонова» праз станцыю «Піянерская» да станцыі «Сасновы Бор» і назад. Абслугоўваюць дзіцячую чыгунку юныя чыгуначнікі, якія выконваюць абавязкі машыніста цягніка, начальніка станцыі, начальніка цягніка, дыспетчара, дзяжурнага па станцыі, праваднікоў, кантралёраў-рэвізораў і інш.

У маі Дзіцячая чыгунка будзе працаваць па суботах і нядзелях, а таксама ў святочныя дні 1 і 9 мая з 11.00 да 17.10. У верасні «Сталічны экспрэс» будзе курсіраваць у гэты ж час па суботах і нядзелях.

Улетку Дзіцячая чыгунка чакае наведвальнікаў і ў буднiя дні.

У сераду «Сталічны экспрэс» будзе курсіраваць з 11.35 да 14.30, у чацвер і пятніцу — з 11.00 да 13.50, а ў суботу і нядзелю — з 11.00 да 17.20.

Тэлефон для даведак — (+375 17) 267 25 22. Адрас у Інтэрнэце: www. minsk.rw.by.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год