Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка вызначыла лепшых рацыяналізатараў 2012 года

15 красавіка 2013

Беларуская чыгунка падвяла вынікі за 2012 год у галіне рацыяналізатарскай дзейнасці. Званне «Лепшы рацыяналізатар Беларускай чыгункі» прысвоена 30 спецыялістам. Лепшымі маладымі рацыяналізатарамi прызнаны 16 работнікаў, лепшымі арганізатарамі тэхнічнай творчасці — 30 работнікаў магістралі.

 

У цэлым па выніках мінулага года за распрацоўку рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў, якія знайшлі шырокае прымяненне на беларускай магістралі, ганаровых званняў і ўзнагарод ўдастоіліся 76 чыгуначнікаў.

Лепшыя рацыяналізатарскія прапановы 2012 былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху цягнікоў, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсаў рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага саставу, паляпшэнне ўмоў працы і інш.

У 2012 годзе ў арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях Беларускай чыгункі было ўкаранёна 1084 рацыяналізатарскія прапановы. У выніку быў атрыманы эканамічны эфект у памеры больш за 13,3 млрд. рублёў. У мінулым годзе ў распрацоўцы і ўкараненні рацпрапаноў прынялі ўдзел больш за 1160 спецыялістаў магістралі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год