Цырымонія ўручэння ўзнагарод пераможцам галіновых спаборніцтваў і конкурсаў адбылася ў Мінску
22 красавіка 2013
19 красавіка 2013 года ў будынку Ўпраўлення Беларускай чыгункі заслужаныя ўзнагароды пераможцам уручыў намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi.
Спаборніцтвы і конкурсы былі прысвечаны 150-годдзю Беларускай стальной магістралі, якое чыгунка адзначыла ў 2012 годзе, таму акрамя дыпломаў і грашовых прэмій прызёры таксама атрымалі памятныя падарункі і сувеніры з сімволікай паўтаравекавога юбілею Беларускай чыгункі.
Нагадаем, па выніках спаборніцтва на «Лепшую маладзёжную цягніковую брыгаду Беларускай чыгункі» першае месца занялі прадстаўнікі Гомельскага аддзялення Беларускай чыгункі, на другім месцы — чыгуначнікі Мінскага аддзялення, на трэцім — работнікі Віцебскага аддзялення.
«Лепшай маладзёжнай лакаматыўнай брыгадай Беларускай чыгункі» сталі чыгуначнікі Гомельскага аддзялення чыгункі, другое месца дасталася работнікам Баранавіцкага аддзялення, на трэцім месцы — лакаматыўная брыгада Магілёўскага аддзялення магістралі.
Таксама былі названы пераможцы конкурсу на лепшы музей, а таксама пакой баявой і працоўнай славы. Сярод музеяў першае месца дасталася музею гісторыі Гомельскага аддзялення стальной магістралі, на другім месцы — музей Баранавіцкага аддзялення, на трэцім — музей Магілёўскага аддзялення чыгункі.
Першае месца сярод музеяў адасобленых структурных падраздзяленняў чыгункі заняў музей гісторыі лакаматыўнага дэпо Мінск, на другім — музей лакаматыўнага дэпо Брэст, на трэцім — музей лакаматыўнага дэпо Орша.
У намінацыі «Лепшы пакой баявой і працоўнай славы» перамог калектыў Гомельскага дзяржаўнага каледжа чыгуначнага транспарту, на другім месцы — калектыў лакаматыўнага дэпо Жлобін, на трэцім — калектыў залы гісторыі Мінскага аддзялення чыгункі.
Акрамя таго, дыпломы і прэміі атрымалі пераможцы фотаконкурсу «150 гадоў. Больш чым гісторыя».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год