Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Больш за 150 працаўнікоў Беларускай чыгункі адзначаны галіновымі ўзнагародамі

12 красавіка 2013

Цырымонія ўзнагароджання прайшла 12 красавік 2013 года ў будынку Ўпраўлення Беларускай чыгункі. Галіновыя ўзнагароды Беларускай чыгункі і Міністэрства транспарту і камунікацый уручыў пераможцам начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў.

Сярод узнагароджаных, а іх больш за 150 чалавек, пераможцы галіновага спаборніцтва і перадавікі вытворчасці — тыя людзі, што ў мінулым 2012 ўнеслi істотны ўклад у развіццё стальной магістралі, павышэнне аб'ёмаў перавозак пасажыраў і грузаў, рост якасці лагістычных паслуг.

 

Так, па выніках галіновага спаборніцтва за 2012 паміж аддзяленнямі чыгункі пераможцам прызнаны калектыў Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі. Другое месца прысуджана чыгуначнікам Баранавіцкага аддзялення чыгункі, на трэцім месцы — калектыў Гомельскага аддзялення.

Што тычыцца унітарных прадпрыемстваў Беларускай чыгункі, першае месца прысуджана калектыву дзяржаўнага прадпрыемства «Інстытут «Белжэлдорпраект», другое — калектыву УП «Белтрансаўтаматыка» , замыкае тройку лідараў калектыў дзяржаўнага прадпрыемства» Белінтэртранс - транспартна-лагістычны цэнтр».

Акрамя таго, яшчэ 28 калектываў прызнаныя пераможцамі сярод арганізацыі Беларускай чыгункі і адасобленых структурных падраздзяленняў.

Выступаючы перад пераможцамі, начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў адзначыў, на чыгунцы няма больш-менш значных прафесій і пасад! Для нас важны кожны добрасумленны супрацоўнік, незалежна ад яго ўзросту і пасады.

Начальнік Беларускай чыгункі, таксама акцэнтаваў увагу на значнасці чыгуначнага транспарту для эканомікі краіны.

— Становішча спраў на стальной магістралі не толькі адлюстроўвае сітуацыю, якая склалася ў эканоміцы краіны, — сказаў Уладзімір Марозаў. — Чыгунка здольна многае зрабіць для развіцця эканамічнага патэнцыялу дзяржавы. У сваю чаргу поспехі магістралі шмат у чым залежаць ад руплівай працы тых, хто сёння атрымаў дыпломы і ганаровыя граматы.

Мінулы 2012 для Беларускай чыгункі быў даволі паспяховым. Магістраль на 15% абнавіла свой рухомы састаў, павялічыўся аб'ём грузавых і пасажырскіх перавозак.

Што ж тычыцца задач на 2013 год Уладзімір Марозаў, перш за ўсё, звярнуў увагу на неабходнасць павелічэння грузавых перавозак.

Яшчэ адзін важны праект гэтага года — электрыфікацыя. Развіццё руху на электрацязе дае штуршок да абнаўлення пуцявой і лакаматыўнага гаспадарак, мадэрнізацыі інфраструктуры, сістэм сігналізацыі і сувязі, зніжае сабекошт перавозак, павышае хуткасць руху і якасць абслугоўвання пасажыраў.

Акрамя таго, Уладзімір Марозаў нагадаў, што гэты год — год беражлівасці, а значыць, чыгуначнікам трэба звярнуць асаблівую ўвагу не толькі на захаванасць асноўных фондаў і матэрыяльнай базы, але і беражліва ставіцца да працоўнага і кадравага патэнцыялу, які сфармiраваўся на Беларускай чыгунцы.

Начальнік чыгункі шчыра павіншаваў пераможцаў і пажадаў ім далейшых поспехаў у працы.

Таксама падзякаваў перадавікам вытворчасці за руплівую працу і старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год