Карпаратыўныя навіны
Чэрвень
-
28 чэрвеня 2013Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару
Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 281 Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2012 годзе найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Чытаць далей… -
28 чэрвеня 2013Гомельскі і Аршанскі каледжы Беларускай чыгункі прапануюць абітурыентам навучанне на падрыхтоўчых курсах
У каледжах Беларускай чыгункі ў рамках прыёмнай кампаніі 2013 арганізаваны платныя падрыхтоўчыя курсы па падрыхтоўцы да ўступных іспытаў у сярэднія спецыяльныя ўстановы адукацыі.
Чытаць далей… -
28 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка укараніла ў студзені—маі больш за 270 рацыяналізатарскіх прапаноў.
Беларуская чыгунка далучаецца да святкавання 29 чэрвеня Дня вынаходніка і рацыяналізатара. Вынаходнік — гэта вялікае прызванне. Наватараў адрозніваюць дапытлівы і творчы розум, уменне расхінуць межы звыклага, знайсці прагрэсіўнае рашэнне.
Чыгуначная галіна гістарычна з'яўлялася месцам засяроджвання навуковай думкі, тэхнічнай практыкі і вынаходніцкай ініцыятывы. Гэтыя традыцыі чыгуначнікі захавалі і па сённяшні дзень
У арганізацыях і адасобленых структурных падраздзяленнях беларускай магістралі ў студзені-маі бягучага года было ўкаранёна больш за 270 рацыяналізатарскіх прапаноў. У выніку атрыманы эканамічны эфект у памеры 6,9 млрд рублёў. У распрацоўцы і ўкараненні рацыяналізатарскіх прапаноў з пачатку гэтага года прынялі ўдзел больш за 300 спецыялістаў беларускай магістралі.
Новыя рашэнні былі накіраваны на забеспячэнне бяспекі руху, эканомію і рацыянальнае выкарыстанне працоўных, паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў, удасканаленне працэсу рамонту і эксплуатацыі цягавага рухомага cаставу, паляпшэнне ўмоў працы.
Чытаць далей… -
25 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка аб'яўляе аб правядзенні ў 2013 годзе конкурсу «Лепшы менеджар па якасці»
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца павышэнне канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг, прапаганды перадавога вопыту ў галіне менеджменту якасці і садзейнічанне яго ўкараненню на арганізацыях беларускай магістралі.
Чытаць далей… -
21 чэрвеня 201320 чэрвеня ў Санкт-Пецярбургу ў рамках Пецярбургскага Міжнароднага эканамічнага форума чыгункі Расіі, Беларусі, Казахстана заключылі пагадненне пра стварэнне Аб'яднанай транспартна-лагістычнай кампаніі (АТЛК)
Подпісы пад пагадненнем паставілі Начальнік Беларускай чыгункі Уладзімір Марозаў, прэзідэнт ААТ «Расійскія чыгункі» Уладзімір Якунін, прэзідэнт АТ «НК«КТЖ» Аскар Мамчын. На падпісанні пагаднення прысутнічаў Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.
У цэлым чакаецца, што рэалізацыя праекта дазволіць павялічыць аб'ёмы перавозак грузаў па чыгунцы.
Па адзнаках спецыялістаў Беларускай чыгункі аб'ём перавозак кантэйнераў па беларускай магістралі да 2020 года павялічыцца ў 4,5 разы, што адпаведна павялічыць выручку ад выкарыстання чыгуначнай інфраструктуры у 4,6 раза, дадатковае ўкладанне у ВУП рэспублікі — у 2 разы.
Чытаць далей… -
19 чэрвеня 2013Падведзены вынікі конкурсу на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы сярод арганізацый і адасобленых структурных падраздзяленняў Беларускай чыгункі ў 2012 годзе
У намінацыі «Лепшая арганізацыя ідэалагічнай працы сярод аддзяленняў Беларускай чыгункі" прызавыя месцы прысуджаны:
1-е месца — УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
2-е месца — УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі»;
3-е месца — РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі».
Чытаць далей… -
19 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка павялічыла ў студзені—маі аб'ём перавозак пасажыраў у міжрэгіянальных зносінах на 14,8%
У студзені—маі бягучага года па Беларускай чыгунцы ў міжрэгіянальных зносінах было перавезена 5,2 млн пасажыраў. Гэта перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду 2012 года на 14,8%.
Чытаць далей… -
17 чэрвеня 2013Каледжы Беларускай чыгункі пачынаюць прыём дакументаў
Гомельскі, Аршанскі і Брэсцкі дзяржаўныя каледжы чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў.
Чытаць далей… -
14 чэрвеня 2013Беларусь і Ўкраіна развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва
Дзяржаўная чыгуначная адміністрацыя чыгуначнага транспарта Ўкраіны з'яўляецца надзейным партнёрам Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг.
За студзень—май 2013 г. у чыгуначных зносінах Беларусь—Украіна аб'ём перавозак грузаў склаў 5,3 млн тон, ці 104,2% да аналагічнага перыяду 2012 года.
Вываз беларускіх грузаў прызначэннем на Ўкраіну за студзень—май 2013 г. склаў 3,1 млн тон, ці 101,1% да аналагічнага перыяду 2012 года.
Чытаць далей… -
10 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка завяршае праект па рэканструкцыі сартавальнай горкі на станцыі Калінкавічы
У канцы чэрвеня беларуская магістраль плануе завяршыць другую чаргу рэканструкцыі станцыі і ўвесці яе ў эксплуатацыю.
Рэканструкцыя сартавальнай горкі станцыі Калінкавічы — гэта ўкараненне на месцы старой немеханiзаванай горкі сучаснага аўтаматызаванага сартавальнага комплексу па расфармаванні і фарміраванні цягнікоў.
У цяперашні час тут ідзе праверка і адладка абсталявання. Да канца месяца плануецца завяршыць работы па пераўладкаванні цотнай гарлавіны прыёма-адпраўных пуцей Палескага парка, кладцы стрэлачных пераводаў, а таксама абсталяваць выхад з сартавальнай горкі на галоўныя пуці для адпраўлення няцотных цягнікоў.
Чытаць далей… -
07 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка правяла ў Мінску семінар на тэму развіцця сучасных тэхналогій продажу праязных дакументаў
Семінар-нарада на тэму «Аўтаматызацыя афармлення праязных дакументаў і развіццё дыстанцыйных каналаў продажаў" прайшоў у Мінску 6 чэрвеня. Мерапрыемства было праведзена з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, павышэння эфектыўнасці выкарыстання тэхнічнага патэнцыялу чыгуначнай галіны на аснове інавацыйнага развіцця тэхналогій рэалізацыі праязных дакументаў.
Чытаць далей… -
06 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка ўдзельнічае ў VII Нацыянальнай выставе Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан
Выстава «БеларусьЭКСПА-2013» праходзіць у сталіцы Казахстана, горадзе Астане з 5 па 8 чэрвеня 2013 года. Спецыялісты магістралі прадставяць транспартна-лагістычны патэнцыял беларускай магістралі ў сферы транзітных перавозак Усход—Захад—Усход. У дні выставы плануецца правесці перамовы з прадстаўнікамі беларускіх кампаній-вытворцаў з мэтай арганізацыі экспартных і імпартных перавозак чыгуначным транспартам. Акрамя таго, беларуская магістраль мае намер правесці шэраг сустрэч і перамоў з калегамі з АТ «НК» Казахстан Тэмір Жолы «. Размова пойдзе аб транзітных перавозках, а таксама аб узаемадзеянні ва ўмовах Мытнага саюза і Адзінай эканамічнай прасторы.
Свае магчымасці прадставіць на выставе і дзяржаўнае прадпрыемства «Белінтэртранс — транспартна-лагістычны цэнтр» (БТЛЦ) — афіцыйны экспедытар Беларускай чыгункі. Як чакаецца, спецыялісты магістралі і БТЛЦ сумесна правядуць дзелавыя сустрэчы і перамовы з вядучымі экспедытарскімi і аператарскімі кампаніямі Казахстана. Размова пойдзе пра дэталі і ўмовы арганізацыі сумесных грузаперавозак.
Чытаць далей… -
05 чэрвеня 2013Спецыялісты Беларускай чыгункі прымуць удзел у рабоце першага пасяджэння Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце
Першае пасяджэнне Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 6—7 чэрвеня. Парадкам пасяджэння Камісіі прадугледжаны разгляд шэрагу пытанняў. Сярод іх пытанні арганізацыі бяспекі руху на чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, развіцця сістэмы кіравання бяспекай руху на чыгуначным транспарце ў міжнародных зносінах дзяржаў-удзельніц Садружнасці.
Чытаць далей… -
04 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка ў чэрвені запускае ў эксплуатацыю сучасныя дыягнастычныя сістэмы для вызначэння дэфектаў колавых пар
Плануецца, што з 18 чэрвеня сумесна з нямецкімі спецыялістамі пачнецца мантаж і да канца месяца сучасныя дыягнастычныя сістэмы будуць уведзены ў эксплуатацыю на падыходах да станцый Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Віцебск. Першай будзе ўведзена ў эксплуатацыю сістэма на падыходзе да станцыі Орша-Цэнтральная на 530 кіламетры перагона Хлусава-пост Гараднянскі. Гэта адзін з найбольш значных памежных пераходаў беларускай магістралі.
Дыягнастычныя сістэмы ўкараняюцца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Яны дадуць магчымасць у аўтаматычным рэжыме на хаду цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў вагонаў (паўзуны, вышчарбіы, навары), якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам. Выяўленыя няспраўныя вагоны будуць накіроўвацца ў пункты бягучага рамонту вагонаў.
Чытаць далей… -
03 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту!
Праблема бяспекі грамадзян на чыгуначных пуцях актуальная для ўсяго свету. На жаль, Беларусь не з'яўляецца выключэннем. У студзені-маі бягучага года на Беларускай чыгунцы адбылося 70 няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю. У выніку пацярпеў 71 чалавек (на 6 чалавек менш, чым за аналагічны перыяд 2012 года). З агульнай колькасці пацярпелых 49 чалавек загінулi і 22 атрымалі траўмы (у 2012 годзе, адпаведна 54 і 23 чалавекі).
Чытаць далей… -
03 чэрвеня 2013365 парушальнікаў былі выяўленыя падчас правядзення акцыі «Стоп — няпэўны крок», накіраванай на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях
1 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі прайшла акцыя «Стоп — няпэўны крок», арганізаваная Беларускай чыгункай сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.
Чытаць далей… -
03 чэрвеня 2013Беларуская чыгунка завяршае рэалізацыю інвестпраекта па набыцці сучасных грузавых электравозаў
У лакаматыўнае дэпо Баранавічы з Кітая прыбылi 2 грузавыя электравозы БКГ1, вырабленыя для беларускай магістралі Датунскiм электравозабудаўнічым заводам. Гэта з'яўляецца завяршальным этапам прадугледжанай кантрактам пастаўкі на Беларускую чыгунку 12 двухсекцыйных грузавых электравозаў БКГ1 агульным коштам 99,8 млн. долараў.
Электравозы, што прыбылі ў Баранавічы, пройдуць там мытнае афармленне. Сумесна з кітайскімі спецыялістамі будуць праведзены пусканаладачныя работы электравозаў, пасля чаго яны будуць працаваць на электрыфікаваных участках беларускай магістралі.
4 электравозы БКГ1, якія паступілі ў Беларусь у маі 2013 года, ужо прайшлі пусканаладачныя работы і перададзены ў эксплуатацыю.
Чытаць далей…