Спецыялісты Беларускай чыгункі прымуць удзел у рабоце першага пасяджэння Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце
05 чэрвеня 2013
Першае пасяджэнне Камісіі Савета па чыгуначным транспарце па пытаннях бяспекі руху на чыгуначным транспарце пройдзе ў Санкт-Пецярбургу 6—7 чэрвеня. Парадкам пасяджэння Камісіі прадугледжаны разгляд шэрагу пытанняў. Сярод іх пытанні арганізацыі бяспекі руху на чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, развіцця сістэмы кіравання бяспекай руху на чыгуначным транспарце ў міжнародных зносінах дзяржаў-удзельніц Садружнасці.
Рашэнне аб стварэнні гэтай Камісіі было прынята на 58 пасяджэнні Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці, якое праходзіла 6—7 мая ў г. Душанбэ (Рэспубліка Таджыкістан).
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год