Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

365 парушальнікаў былі выяўленыя падчас правядзення акцыі «Стоп — няпэўны крок», накіраванай на павышэнне бяспекі на чыгуначных пуцях

03 чэрвеня 2013

1 чэрвеня ва ўсіх абласцях Беларусі прайшла акцыя «Стоп — няпэўны крок», арганізаваная Беларускай чыгункай сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» і аддзеламі ўнутраных спраў на транспарце Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі.

 

У мерапрыемстве прыняла ўдзел моладзь беларускай магістралі — 245 чалавек, з іх 212 — члены БРСМ. Сумесна з супрацоўнікамі міліцыі яны кантралявалі выкананне патрабаванняў бяспекі на 69 чыгуначных аб'ектах і участках, на якіх раней адзначалася найбольшая колькасць парушэнняў пры пераходзе пуцей і звязаных з гэтым няшчасных выпадкаў. Нават за непрацяглы час правядзення акцыі (з 11.00 да 14.00) на гэтых аб'ектах былі выяўлены 365 парушальнікаў. З імі былі праведзены тлумачальныя размовы, а таксама ім былі ўручаны памяткі «Бяспека на чыгуначным транспарце». Усяго ў гэты дзень группы, што дзяжурылі на чыгуначных аб'ектах, раздалі грамадзянам амаль 7 тыс. такіх памятак.

Акцыя «Стоп — няпэўны крок!» была праведзена з мэтай інфармавання грамадзян аб правілах паводзін пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту, зніжэння колькасці парушэнняў правілаў пераходу чыгуначных пуцей у неўстаноўленых месцах і звязаных з гэтым выпадкаў траўматызму, а таксама прафілактыкі правапарушэнняў сярод непаўналетніх.

У студзені-маі бягучага года на Беларускай чыгунцы адбыліся 70 няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю. У выніку пацярпеў 71 чалавек. З агульнай колькасці пацярпелых 49 чалавек загінулi і 22 атрымалі траўмы. Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту і нагадвае, што за пераход чыгуначных пуцей (альбо за знаходжанне на іх) у неўсталяваным месцы прадугледжаны штраф у памеры да 2-х базавых велічынь (да 200 тыс. рублёў).

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: акцыя
Да спісу навін за 2013 год