Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару

28 чэрвеня 2013

Згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 281 Магілёўскае аддзяленне Беларускай чыгункі прызнана пераможцам спаборніцтва сярод арганізацый транспарту і занесена на Рэспубліканскую дошку Гонару за дасягненне ў 2012 годзе найлепшых паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

 

У склад Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі ўваходзяць 24 адасобленых структурных падраздзялення і 1 даччынае прадпрыемства. Па выніках працы за 2012 усе яны маюць станоўчы фінансавы вынік. Тэмп росту экспарту паслуг па выніках працы аддзялення ў мінулым годзе склаў 137,3% пры заданні 118%, паказчык па энергазберажэнню выкананы на ўзроўні -9,1 пры заданні -7,5 . Грузаабарот выкананы на ўзроўні 107% да ўзроўню 2011 года пры заданні 104,4%. Тэмп росту аб'ёму перавозак пасажыраў і пасажыраабароту склаў 113,1% (103,6% заданне) і да 2011 года 115,3% (102,9% заданне) адпаведна.

 

Інфармацыя падрыхтована прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год