Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць уважлівымі на аб'ектах чыгуначнага транспарту!

03 чэрвеня 2013

Праблема бяспекі грамадзян на чыгуначных пуцях актуальная для ўсяго свету. На жаль, Беларусь не з'яўляецца выключэннем. У студзені-маі бягучага года на Беларускай чыгунцы адбылося 70 няшчасных выпадкаў з людзьмі, не звязаных з вытворчасцю. У выніку пацярпеў 71 чалавек (на 6 чалавек менш, чым за аналагічны перыяд 2012 года). З агульнай колькасці пацярпелых 49 чалавек загінулi і 22 атрымалі траўмы (у 2012 годзе, адпаведна 54 і 23 чалавекі).

 

Нягледзячы на тое, што ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сітуацыя некалькі палепшылася, яна па-ранейшаму працягвае заставацца вельмі сур'ёзнай.

Асноўнай прычынай няшчасных выпадкаў, якія адбываюцца на чыгуначных пуцях, з'яўляецца невыкананне мер бяспекі пры знаходжанні на аб'ектах чыгуначнага транспарту.

Беларуская чыгунка заклікае грамадзян быць больш уважлівымi, асабліва ўлічваючы пачатак летніх канікул. Трагедыі можна пазбегнуць, выконваючы элементарныя правілы бяспекі:

не пакідайце дзяцей без нагляду паблізу аб'ектаў чыгуначнага транспарту, растлумачвайце ім правілы бяспекі;

не хадзіце па чыгуначных пуцях;

пераходзьце пуцi толькі ва ўсталяваных месцах, карыстаючыся пешаходнымі пераходамі, тунэлямі, пераездамі або насціламі;

перад пераходам пуцей пераканайцеся ў адсутнасці цягніка, якi рухаецца;

не пераходзьце пуцi адразу пасля праходу цягніка аднаго напрамку, не пераканаўшыся ў адсутнасці цягніка сустрэчнага напрамку;

не пераходзьце чыгуначны пераезд з закрытым шлагбаўмам і забараняльным сігналам святлафора;

не падлазьце пад вагоны.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год