Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскім спартыўным фестывалі «Алімпія-2013»

27 чэрвеня 2013

Каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскім спартыўным фестывалі «Алімпія-2013»

Каманда Беларускай чыгункі прыме ўдзел у рэспубліканскім спартыўным фестывалі «Алімпія-2013», прысвечаным Дню моладзі. Мерапрыемства пройдзе з 28 па 30 чэрвеня ў пасёлку Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці.

У ліку 30 удзельнікаў каманды беларускай магістралі — работнікі Ўпраўлення і прадпрыемстваў Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі. Чыгуначнікі — сталыя ўдзельнікі фэсту «Алімпія». Зборная магістралі заўсёды паказвае добры спартыўны вынік, а ў творчых конкурсах традыцыйна ўваходзіць у тройку лідараў.

«Алімпійскі" палатачны гарадок размесціцца на беразе ракі Іслач і на тры дні стане цэнтрам спартыўнага і культурнага жыцця для больш за паўтысячы юнакоў і дзяўчат з розных рэгіёнаў Беларусі. Праграму фестывалю ў гэтым годзе аб'яднае агульная тэматыка «Маладзёжнае лета».

Удзельнікаў мерапрыемства чакаюць разнастайныя спартыўныя спаборніцтвы і конкурсы. Камандам трэба пераадолець «паласу перашкод», прыняць удзел у спартыўнай эстафеце «Начны дэсант», спаборніцтвах па паркавым валейболе, дартсе, перацягванні каната і мас-рэслінгу. Творчая праграма фестывалю будзе ўключаць у сябе конкурс візітных картак «Сустракай нас, лета!», конкурс песні пра моладзь, конкурс бівакоў «Маладзёжны дом», конкурс на лепшую паходную страву «Цудоўна жывем» і інтэлектуальную гульню «Што? Дзе? Калі?».

Адной з мэтаў рэспубліканскага спартыўнага фестывалю для працоўнай моладзі «Алімпія» з'яўляецца прапаганда здаровага ладу жыцця.

Заснавальнікі і арганізатары праекта — Грамадскае аб'яднанне «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Валожынскі раённы выканаўчы камітэт, Беларуская чыгунка.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год