Беларуская чыгунка ў чэрвені запускае ў эксплуатацыю сучасныя дыягнастычныя сістэмы для вызначэння дэфектаў колавых пар
04 чэрвеня 2013
Плануецца, што з 18 чэрвеня сумесна з нямецкімі спецыялістамі пачнецца мантаж і да канца месяца сучасныя дыягнастычныя сістэмы будуць уведзены ў эксплуатацыю на падыходах да станцый Орша-Цэнтральная, Маладзечна, Віцебск. Першай будзе ўведзена ў эксплуатацыю сістэма на падыходзе да станцыі Орша-Цэнтральная на 530 кіламетры перагона Хлусава-пост Гараднянскі. Гэта адзін з найбольш значных памежных пераходаў беларускай магістралі.
Дыягнастычныя сістэмы ўкараняюцца на Беларускай чыгунцы ўпершыню. Яны дадуць магчымасць у аўтаматычным рэжыме на хаду цягніка выяўляць дэфекты паверхні катання колаў вагонаў (паўзуны, вышчарбіы, навары), якія паступаюць на Беларускую чыгунку ў складзе цягнікоў іншых краін, якія ідуць транзітам. Выяўленыя няспраўныя вагоны будуць накіроўвацца ў пункты бягучага рамонту вагонаў.
Галоўнай мэтай ўкаранення з'яўляецца павышэнне бяспекі руху цягнікоў.
Ужыванне аўтаматызаваных дыягнастычных сістэм дазволіць беларускай магістралі павысіць надзейнасць эксплуатацыі рухомага саставу і максімальна скараціць вяртанне вагонаў ад суседніх чыгуначных адміністрацый.
Да 2015 года плануецца абсталяваць гэтай сістэмай памежныя станцыі чыгункі.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год