Каледжы Беларускай чыгункі пачынаюць прыём дакументаў
17 чэрвеня 2013
Гомельскі, Аршанскі і Брэсцкі дзяржаўныя каледжы чыгуначнага транспарта Беларускай чыгункі пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў.
З 15 чэрвеня прыёмныя камісіі ўстаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі прымаюць дакументы абітурыентаў, якія паступаюць на навучанне па ўзроўні прафесійна-тэхнічнай адукацыі, а з 15 ліпеня — паступаючых на навучанне па ўзроўні сярэдняй спецыяльнай адукацыі.
Больш падрабязную інфармацыю можна прачытаць на афіцыйным сайце Беларускай чыгункі (www.rw.by) у раздзеле «Сацыяльная сфера» на старонцы «Адукацыя».
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год