Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка правяла ў Мінску семінар на тэму развіцця сучасных тэхналогій продажу праязных дакументаў

07 чэрвеня 2013

Семінар-нарада на тэму «Аўтаматызацыя афармлення праязных дакументаў і развіццё дыстанцыйных каналаў продажаў" прайшоў у Мінску 6 чэрвеня. Мерапрыемства было праведзена з мэтай паляпшэння якасці абслугоўвання пасажыраў, павышэння эфектыўнасці выкарыстання тэхнічнага патэнцыялу чыгуначнай галіны на аснове інавацыйнага развіцця тэхналогій рэалізацыі праязных дакументаў.

 

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларускай чыгункі, а таксама беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх кампаній, якія спецыялізуюцца ў сферы інфармацыйных тэхналогій.

IT-кампаніі прадэманстравалі шэраг перспектыўных распрацовак. У тым ліку быў разгледжаны продаж білетаў на цягнікі далёкага накіравання праз тэрміналы самаабслугоўвання, аўтаматызацыя перадачы ведамасці электроннай рэгістрацыі цягніковай брыгадзе і кантролю пасадкі пасажыраў у цягнік, ўкараненне электроннага праязнога дакумента на базе бескантактавых смарт-карт на цягнікі рэгіянальных ліній эканом-класа і гарадскіх ліній, стварэнне цэнтралізаванай даведачна-інфармацыйнай сістэмы для пасажыраў (кантакт-цэнтра) і іншыя актуальныя пытанні далейшага ўдасканалення продажу праязных дакументаў на цягнікі.

Удзельнікі семінара абмеркавалі вынікі работы, праведзенай Беларускай чыгункай па ўкараненні інавацыйных тэхналогій продажу праязных дакументаў, а таксама перспектывы іх далейшага развіцця. У тым ліку быў разгледжаны праект канцэпцыі «Аўтаматызацыя афармлення праязных дакументаў і развіццё дыстанцыйных каналаў продажаў", распрацаваны чыгуначнікамі з мэтай рэалізацыі комплекснага падыходу пры ўкараненні новых спосабаў продажу білетаў.

Шэраг напрамкаў, прадугледжаных праектам канцэпцыі, ужо рэалізуецца на беларускай магістралі, некаторыя пакуль знаходзяцца ў стадыі распрацоўкі або абмеркавання.

У цяперашні час Беларуская чыгунка актыўна развівае інавацыйныя тэхналогіі продажу праязных дакументаў праз Інтэрнэт, пры дапамозе плацежна-даведачных тэрміналаў самаабслугоўвання, устаноўленых на вакзалах у Мінску і Віцебску. З пачатку 2013 на сайце чыгункі www.rw.by было аформлена больш за 160 тысяч праязных дакументаў. Пры гэтым кожны другі пасажыр, які аплаціў білет праз Інтэрнэт, выкарыстоўвае паслугу электроннай рэгістрацыі, якая дазваляе не афармляць праязны дакумент у касе.

Праз плацежна-даведачныя тэрміналы самаабслугоўвання ў Мінску і Віцебску ў бягучым годзе было аформлена больш за 39 тысяч праязных дакументаў на цягнікі гарадскіх ліній і рэгіянальных ліній эканом-класа.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Тэгі: семінар
Да спісу навін за 2013 год