Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларусь і Ўкраіна развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва

14 чэрвеня 2013

Дзяржаўная чыгуначная адміністрацыя чыгуначнага транспарта Ўкраіны з'яўляецца надзейным партнёрам Беларускай чыгункі на рынку транспартных паслуг.

За студзень—май 2013 г. у чыгуначных зносінах Беларусь—Украіна аб'ём перавозак грузаў склаў 5,3 млн тон, ці 104,2% да аналагічнага перыяду 2012 года.

Вываз беларускіх грузаў прызначэннем на Ўкраіну за студзень—май 2013 г. склаў 3,1 млн тон, ці 101,1% да аналагічнага перыяду 2012 года.

 

Увоз грузаў у Беларусь з Украіны за разглядаемы перыяд склаў 1,5 млн тон, ці 113,7% да аналагічнага перыяду 2012 года.

Транзіт грузаў з/на Ўкраіну праз Беларусь за студзень—май 2013 г. склаў 788,2 тыс. тон, ці 100,1% да аналагічнага перыяду 2012 года.

Улічваючы сусветную тэндэнцыю кантэйнерызацыі перавозак грузаў, Беларускай чыгункай праводзіцца работа па арганізацыі перавозак грузаў у кантэйнерах, у тым ліку маршрутнымі кантэйнернымі цягнікамі.

Паспяховым прыкладам супрацоўніцтва па пашырэнні транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і краін басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IХ міжнароднага транспартнага калідора можна назваць праект цягніка «Вікінг», які курсiруе з лютага 2003 г. За 2012 год аб'ёмы перавозак цягніком «Вікінг» у зносінах Беларусь—Украіна склалі 13 349 кантэйнераў у дваццаціфутавым эквіваленце (далей — ДФЭ), ці рост у 3 разы ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года.

Кантэйнерны цягнік «ZUBR» рухаецца па маршруце Талін/Мууга (Эстонія)—Валга—Рыга/Даўгаўпілс (Латвія)—Бігосава—Славечна(Беларусь)—Беражэсць—Іллічоўск/Адэса (Украіна).

За 2012 год у абодвух кірунках прайшло 10 617 кантэйнераў у ДФЭ, што ў 4,8 разы больш, чым у 2011 годзе.

Нароўні з рэалізацыяй дадзеных праектаў Беларуская чыгунка развівае і сетку лагістычных цэнтраў. Так, па маршруце камбінаванага цягніка «Вікінг» і «ZUBR» на станцыі Калядзічы Мінскага чыгуначнага вузла вядзецца рэканструкцыя буйнога лагістычнага цэнтра чыгункі. Пасля завяршэння мадэрнізацыі комплекс зможа забяспечыць поўны спектр паслуг па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, які адпавядае міжнародным стандартам.

Станоўчыя вынікі дасягнуты і ў сферы пасажырскіх перавозак. За 5 месяцаў 2013 года ў зносінах Беларусь—Украіна перавезена 247,8 тыс. пасажыраў, ці 121,3% да аналагічнага перыяду мінулага года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год