Аздараўленчая кампанія-2013 стартуе заўтра ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі
31 мая 2013
Першым летні сезон адкрые дзіцячы лагер, арганізаваны на базе санаторыя «Дубровенка» Магілёўскага аддзялення Беларускай чыгункі. Заезд туды прызначаны на 1 чэрвеня. У гэтым лагеры запланаваны 4 змены для адпачынку 240 дзяцей на кожную. Астатнія чыгуначныя дзіцячыя аздараўленчыя ўстановы адкрыюць свае дзверы ў перыяд з 10 па 15 чэрвеня. У іх прадугледжана па 3 змены.
Усяго з пачатку чэрвеня і да канца жніўня ў дзіцячых аздараўленчых установах Беларускай чыгункі плануецца аздаравіць 6500 дзяцей ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў.
У летні перыяд на Беларускай магістралі функцыянуе 9 дзіцячых аздараўленчых лагераў і цэнтраў. Напярэдадні кожнага новага сезону усімі аддзяленнямі магістралі праводзяцца комплексы мерапрыемстваў па падрыхтоўцы лагераў да прыёму дзяцей і забеспячэнню іх якаснага знаходжання і аздараўлення.
Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ
Да спісу навін за 2013 год