Дарагія ветэраны і працаўнікі чыгуначнага транспарта!
08 мая 2013
9 мая 2013 года адзначаецца 68-я гадавiна Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў. Усё далей ад нас сыходзяць дні Вялікай вайны, усё радзей шэрагі герояў. Але час не згладзіў веліч іх подзвігу. Перамога савецкага народа ў барацьбе з фашысцкімі захопнікамі ўяўляецца яшчэ больш яркай і грандыёзнай.
У гэтыя дні мы ўшаноўваем і ўспамінаем тых, хто выйграў вайну, хто прайшоў цяжкі, знясільваючы, але пераможны шлях, хто выстаяў і адкінуў ворага ад меж Айчыны. У гэтай Перамозе мы і дагэтуль чэрпаем свае сілы, знаходзім духоўную апору, імкнучыся жыць і працаваць так, каб заваёвы бацькоў і дзядоў былі прымножаны.
Дарагія нашы ветэраны!
Вы не пахiснулiся перад тварам жорсткага і моцнага ворага, Ваша гераічнасць і Ваша Перамога — наша багацце і наш духоўны маяк. Нізкі вам усім паклон за гэта!
Быць спадчыннікамi Вялікай Перамогі — не толькі высокі гонар, але і адказнасць за незалежнасць краіны, бясхмарная і светлая будучыня нашчадкаў. Сёння кожны працаўнік Беларускай магістралі сваёй стваральнай працай імкнецца рабіць усё, што ад яго залежыць, каб быць вартым подзвігаў старэйшых пакаленняў.
Колькі б вёсен не прайшло, нам ніколі не забыць Дзень Перамогі, у набліжэнні якога вялікі ўклад унеслі працаўнікі сталёвых магістраляў, днём і ўначы якія дастаўлялі грузы для фронта.
Мы схіляемся перад ратным і працоўным подзвігам нашых ветэранаў у гады Вялікай Айчыннай вайны і ў перыяд паваеннага аднаўлення чыгуначнага транспарта.
Вы па-ранейшаму ў ладу, побач з намі ўдзельнічаеце ў патрыятычным выхаванні моладзі, перадаяце свой жыццёвы і вытворчы вопыт, высокія маральныя якасці маладому пакаленню, цешыцеся дасягненням сваёй краіны, якая здзейснілася як незалежная і суверэнная дзяржава, што упэўнена iдзе па шляху росквіту і прагрэсу.
Прыміце шчырыя пажаданні Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, светлых надзей, увагі і ўдзелу вашых родных, сяброў, святла, цяпла, згоды і дабрабыту!
Начальнік Беларускай чыгункі В.М.Марозаў
Старшыня Беларускага прафесійнага саюза
чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў У.І.Рынг
Старшыня Арганізацыі ветэранаў
Беларускай чыгункі Я.Г.Лаўрыновіч