Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Заключны гала-канцэрт III фестывалю народнай творчасці Беларускай чыгункі «Родныя напевы» пройдзе ў Мінску 27 кастрычніка

25 кастрычніка 2013

Заключны гала-канцэрт III фестывалю народнай творчасці «Родныя напевы» адбудзецца ў Мінскім Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў 27 кастрычніка.

У канцэрце прымуць удзел 35 калектываў і індывідуальных выканаўцаў народнай песні арганізацый Беларускай чыгункі. Мерапрыемству папярэднічала правядзенне адборачных тураў ва ўсіх шасці аддзяленнях БЧ.

 

Па выніках правядзення фестывалю яго ўдзельнікам будуць уручаны дыпломы і памятныя прызы.

Фестываль народнай творчасці «Родныя напевы» — гэта свята талентаў і майстэрства выканаўцаў беларускай песні. Мэтай фестывалю з'яўляецца дэманстрацыя нацыянальнай самабытнасці і музычна-песеннай культуры нашага народа, папулярызацыя твораў беларускіх аўтараў.

На Беларускай чыгунцы правядзенне фестывалю народнай творчасці «Родныя напевы» ужо стала добрай традыцыяй. Першы фестываль быў праведзены ў 2002 годзе, другі — у 2008 годзе.

Традыцыйна ўдзельнікі фестывалю, дэманструючы сваё майстэрства, прадстаўляюць арыгінальныя, самабытныя і відовішчныя канцэртныя нумары і праграмы. І гэта нядзіўна, бо ў калектываў аматарскай мастацкай творчасці Беларускай чыгункі сапраўды высокі ўзровень — 31 калектыў мае званне «народны», 12 — «узорны», 5 — «Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь». У іх ліку такія вядомыя ва ўсёй Беларусі калектывы, як ансамблі беларускай песні «Церніца» і «Цернiчка» Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў; ансамбль народнай песні «Славяночка» Аршанскага Дома культуры чыгуначнікаў; хор народнай песні Віцебскага культурна-спартыўнага цэнтра; ансамбль народнай песні і музыкі «Прымакі» Лунінецкага Дома культуры чыгуначнікаў і многія іншыя.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год