Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дэлегацыя прафсаюза чыгуначнікаў Фінляндыі ўпершыню наведала Беларускую чыгунку

23 кастрычніка 2013

Старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў Уладзімір Рынг правёў сустрэчу з лідарам прафсаюза чыгуначнікаў Фінляндыі Веса Маўрыяла.

 

Праграма знаходжання ў Мінску дэлегацыі фінскіх чыгуначнікаў ўключала сустрэчу з кіраўніцтвам чыгункі, прафсаюзным актывам Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў, наведванне аб'ектаў транспартнай інфраструктуры, уключаючы аб'екты беларускай магістралі.

Уладзімір Рынг расказаў пра формы і метады, якія выкарыстоўваюцца сёння ў рабоце і як яны сувымяраюцца з патрабаваннямі часу. Сёння Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў з'яўляецца адной з самых шматлікіх, аўтарытэтных і паважаных прафсаюзных арганізацый у краіне. Цеснае ўзаемадзеянне кіраўніцтва чыгункі і Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў найбольш ярка выяўляецца ў штодзённай працы. Пацвярджэннем гэтага супрацоўніцтва і прыкладам дзелавога партнёрства ўзаемадзеяння двух бакоў - кіраўніцтва Беларускай чыгункі і Беларускага прафсаюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў з'яўляецца Галіновае пагадненне.

Фінскія калегі пераканаліся ў высокім узроўні сацыяльнага партнёрства, наведаўшы маторвагоннае дэпо Мінск, дзе пагутарылі з актывістамі прафсаюзнай арганізацыі прадпрыемства, кіраўніцтвам і работнікамі. У ходзе візіту яны пазнаёміліся з нагляднай інфармацыяй, таксама іх цікавілі пытанні тэхнічнага пераўзбраення чыгункі.

Беларускіх і фінскіх чыгуначнікаў аб'ядноўвае адна каляіна — 1520 мм. У цяперашні час сучасныя цягнікi вытворчасці кампаніі Штадлер, якія паспяхова курсiруюць па маршрутах гарадскіх і рэгіянальных ліній беларускай магістралі, таксама эксплуатуюцца ў горадзе Хельсінкі.

Фінскія калегі пабывалі на ўчастку, дзе ажыццяўляецца падрыхтоўка электрацягнікоў у рэйс і выконваюцца ўсе віды іх тэхнічнага абслугоўвання.

Старшыня прафсаюза чыгуначнікаў Фінляндыі Веса Маўрыяла адзначыў, што той станоўчы вопыт, што быў запазычыны ў рамках візіту ў Мінск, яны паспрабуюць прымяніць у сваёй працы .

Лідары прафсаюзных арганізацый Уладзімір Рынг і Веса Маўрыяла выказалі ўпэўненасць у далейшым умацаванні ўзаемнага супрацоўніцтва.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год