Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

8 кастрычніка ў рамках міжнароднай выставы «Транспарт і лагістыка» чыгункі Беларусі і Літвы заключылі шэраг пагадненняў

08 кастрычніка 2013

Бакі падпісалі Пагадненне аб супрацоўніцтве ў галіне перавозак грузаў чыгуначным транспартам, а таксама Пагадненне аб ажыццяўленні перавозак парожніх прыватных, арандаваных вагонаў паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай з выкарыстаннем электронных перавозачных дакументаў (электроннай накладной).

Асноўнай мэтай дакументаў з'яўляецца ўмацаванне супрацоўніцтва Бакоў, якое спрыяе захаванню і павелічэнню аб'ёмаў і канкурэнтаздольнасці перавозак грузаў чыгуначным транспартам.

 

Подпісы пад пагадненнем паставілі першы намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Уладзімір Міхайлюк і намеснік генеральнага дырэктара АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіс Гудвалiс. Падпісанне прайшло ў прысутнасці Начальніка Беларускай чыгункі Уладзіміра Марозава і генеральнага дырэктара АТ «Літоўскія чыгункі» Стасіса Дайлідкі.

Літоўскія чыгункі з'яўляюцца найважнейшым партнёрам Беларускай чыгункі ў ажыццяўленні міжнародных перавозак грузаў.

Літва забяспечвае для Беларусі аптымальныя транспартна-лагістычныя схемы дастаўкі экспартна-імпартных грузаў, такіх як калійныя ўгнаенні, нафтапрадукты, чорныя металы і інш.

На працягу апошняга дзесяцігоддзя на Беларускай чыгунцы сфармаваны шэраг ўстойлівых напрамкаў транзітных грузапатокаў, адным з якіх з'яўляецца кірунак у парты Літвы і Калінінградскай вобласці. Таксама перспектыўным з'яўляецца выкарыстанне магчымасцяў Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана і АЭП з мэтай прыцягнення казахстанскіх грузапатокаў у напрамку партоў Калінінград і Клайпеда.

Для прыцягнення грузапатокаў у клайпедскім кірунку Беларуская чыгунка сумесна з АТ «Літоўскія чыгункі» і стывідорнымi кампаніямi Літвы праводзіць мэтанакіраваную працу па аптымізацыі транспартна — лагістычных схем дастаўкі грузаў з мэтай забеспячэння іх канкурэнтаздольнасці з альтэрнатыўнымі варыянтамі на парытэтных прынцыпах.

Важнае месца ў дзейнасці Беларускай чыгункі займае супрацоўніцтва з ОА «Літоўскія чыгункі» па пашырэнні транскантынентальных сувязяў краін Скандынаўскага паўвострава і басейна Чорнага мора з выкарыстаннем IX міжнароднага транспартнага калідора.

Нараўне з рэалізацыяй інфраструктурных праектаў Беларуская чыгунка развівае і сетку лагістычных цэнтраў. Так, па маршруце камбінаванага цягніка «Вікінг» на станцыі Калядзічы Мінскага чыгуначнага вузла вядзецца рэканструкцыя найбуйнейшага лагістычнага цэнтра чыгункі. Пасля завяршэння мадэрнізацыі комплекс зможа забяспечыць поўны спектр паслуг па перапрацоўцы буйнатанажных кантэйнераў, які адпавядае міжнародным стандартам.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год