Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка цалкам забяспечвае заяўкі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў на перавозку збожжа ўраджаю гэтага года.

24 ліпеня 2013

Беларуская чыгунка ўносіць свой уклад у правядзенне ўборачнай кампаніі 2013 года. Заяўкі грузаадправіцеляў на перавозкі збожжа новага ўраджаю пачалі паступаць з 22 ліпеня на станцыі Гомельскай і Брэсцкай абласцей. Усяго ж з 1 ліпеня па дарозе перавезена больш за 750 вагонаў збожжа ці каля 43 тыс. т.

Магістраль своечасова дае рухомы састаў для перавозкі збожжавых, згодна з заяўках прадпрыемстваў і графікам адгрузкі Дэпартамента па хлебапрадуктах Мінсельгасхарча. Для забеспячэння гэтых перавозак дарога валодае неабходным паркам збожжавозаў.

 

На сённяшні дзень магістраллю і сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі арганізаваны кругласутачныя пагрузка і выгрузка збожжа. Гэта работа вядзецца таксама ў выходныя дні. У мэтах забеспячэння перавозак збожжа ў Цэнтры кіравання перавозкамі і ў аддзяленнях Беларускай чыгункі усталяваны дыспетчарскі кантроль арганізацыі яго пагрузкі і выгрузкі.

У гэтым годзе беларуская магістраль па заяўках арганізацый Мінсельгасхарча плануе забяспечыць своечасовую перавозку збожжавых ўраджаю 2013 года ў аб'ёме не менш як 1,5 млн. тон збожжа.

Акрамя таго, у канцы жніўня — пачатку верасня дарога плануе прыступіць да перавозкі плодаагародніннай прадукцыі ўраджаю гэтага года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год