Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Перспектывы далейшага развіцця еўразійскай транскантынентальнай чыгуначнай магістралі «Чунцын—Еўропа» абмеркавалі ў Мінску

09 ліпеня 2013

Рабочая сустрэча кіраўніцтва Беларускай чыгункі з прадстаўнікамі кітайскай дэлегацыі, якую ўзначальвае намеснік начальніка прэс-канцылярыі Дзяржсавета КНР адбылася 9 ліпеня 2013 ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі.

У рамках пасяджэння абмяркоўваліся перспектывы далейшага развіцця еўразійскай транскантынентальнай чыгуначнай магістралі «Чунцын-Еўропа». У прыватнасці, гаворка ішла аб дэталях арганізацыі ў Беларусі маштабнага медыятура з удзелам кітайскай прэсы.

 

Партнёры з Кітайскай Народнай Рэспублікі выказалі зацікаўленасць у падрыхтоўцы ў рамках медыятура серыі спецыяльных рэпартажаў аб Беларускай чыгунцы, яе інфраструктуры, траспартна-лагістычным патэнцыяле і перспектывах развіцця супрацоўніцтва з кітайскімі партнёрамі.

— Беларуская магістраль зацікаўлена ў аб'ектыўным асвятленні сваёй дзейнасці ў кітайскіх сродках масавай інфармацыі, у тым ліку на цэнтральным тэлебачанні Кітая, адзначыў,, намеснік Начальніка Беларускай чыгункі Пётр Стоцкi ў перамовах з кітайскай дэлегацыяй. — Мы цэнім наша супрацоўніцтва з Кітаем і зацікаўлены ў прыцягненні дадатковых грузавых патокаў як з Кітая ў Еўропу, так і назад. Уся неабходная для гэтага інфраструктура ў нас створана.

Пётр Стоцкi таксама выказаў надзею, што маючы адбыцца медыятур кітайскай прэсы будзе садзейнічаць як развіццю беларуска-кітайскіх адносін у цэлым, так і чыгуначнага супрацоўніцтва ў прыватнасці.

Як чакаецца медыятур журналістаў з КНР пройдзе ў Беларусі ў канцы жніўня — пачатку верасня 2013 года. Паводле папярэдніх ацэнак, у ім прыме ўдзел каля 30 прадстаўнікоў кітайскіх сродкаў масавай інфармацыі.

Для даведкi:

У рамках сумеснай працы з транскантынентальнай чыгуначнай магістраллю «Чунцын-Еўропа» з сакавіка 2011 года рэалізуецца праект перавозак кантэйнерным цягніком з Чунцын (Кітай) у Дуйсбург (Германія). Мэта праекта — даставіць грузы ў мінімальна кароткія тэрміны, прыкладна за 15-16 сутак. Аб запатрабаванасці гэтага маршруту кажуць лічбы. Так, за першае паўгоддзе 2013 года ў складзе кантэйнернага цягніка Чунцын-Дуйсбург было перавезена больш за 860 кантэйнераў у дваццацiфутовым эквіваленце, або каля 150% да аналагічнага перыяду 2012 года.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год