Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская магістраль прымае ўдзел у IV Злёце моладзі Маскоўскай чыгункі

22 ліпеня 2013

У злёце апрача прадстаўнікоў Маскоўскай і Беларускай чыгунак прымаюць удзел спецыялісты Паўднёва-заходняй чыгункі (Украіна). Усе тры чыгункі ўжо шмат гадоў супрацоўнічаюць па розных напрамках сваёй дзейнасці, праводзяць сумесныя мерапрыемствы, спаборніцтвы і сустрэчы.

Асноўная мэта цяперашняга злёту — гэта наладжванне эфектыўных камунікацыйных сувязяў паміж маладымі чыгуначнікамі. За 5 дзён злёту чыгуначнікі абмяняюцца вопытам работы па ўкараненні сучасных тэхналогій і інавацый у сферы маладзёжнай палітыкі, прымуць удзел у выставе-кірмашы маладзёжных інавацыйных праектаў, семінары па тэме «Сістэма менеджменту якасці. Ашчадная вытворчасць».

Таксама падчас злёту яго ўдзельнікі наведаюць музей чыгуначнага транспарту Маскоўскай чыгункі, азнаёмяцца з маладзёжнымі інавацыйнымі чыгуначнымі праектамі.

Беларуская чыгунка надае вялікую ўвагу рэалізацыі маладзёжнай палітыкі і праводзіць актыўную і мэтанакіраваную працу з моладдзю. Сёння на магістралі працуе больш за 25 тысяч маладых людзей ва ўзросце да 31 года.

Для актыўнага прыцягнення моладзі да вырашэння вытворчых задач сумесна з галіновым камітэтам ГА «БРСМ» на чыгунцы працуюць 29 маладзёжных цягніковых брыгад.

З 2175 работнікаў, якiя залiчаны ў рэзерв кіруючых кадраў Беларускай чыгункі, 469 чалавек — у ўзросце да 31 года. У 2012 годзе на кіруючыя пасады прызначаныя 14 чалавек з ліку моладзі. Акрамя таго, у 2012 годзе на магістралі была адзначана праца 168 маладых рацыяналізатараў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год