Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Дзіцячая чыгунка Мінскага аддзялення беларускай магістралі запрашае разам адсвяткаваць Дзень Незалежнасціі

02 ліпеня 2013

Дзіцячая чыгунка ім. К. С.Заслонова Мінскага аддзялення Беларускай чыгункі запрашае 3 ліпеня здзейсніць займальнае падарожжа на святочным цягніку.

У 11.00 на станцыі Заслонава стартуе святочная праграма, арганізаваная Дзіцячай чыгункай сумесна з рэдакцыяй «Настаўнiцкай газеты» і Першамайскім райвыканкамам. Святочныя мерапрыемствы будуць праводзіцца тут да 17.00. Перад гледачамі выступяць мастацкія калектывы, будзе арганізаваны конкурс малюнка і фотавыстава.

Не менш сюрпрызаў чакае гасцей Дзіцячай чыгункі і на станцыі Сасновы бор. На працягу ўсяго дня тут будуць праводзіцца атракцыёны і конкурсы. Для дзяцей і іх бацькоў падрыхтавана вялікая канцэртная праграма з удзелам творчых калектываў устаноў культуры Беларускай чыгункі з Мінска і Брэста.

 

У Дзень Незалежнасці святочны цягнік будзе курсіраваць па маршруце ст. Заслонава—ст. Піянерскаяст. Сасновы Бор і назад кожныя 35 хвілін з 11.00 да 17.29.

Маленькіх гасцей і іх бацькоў чакаюць па адрасе: пр-т Незалежнасці, 86. Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: (+375 17) 267 25 22 і 237 65 75.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год