Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Ўзнагароджанне лепшых працаўнікоў Беларускай чыгункі адбылося ў Мінску 26 снежня

26 снежня 2013

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання прайшла ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі. Ўзнагароды лепшым работнікам Беларускай чыгункі ўручылі першы намеснік міністра транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь Яўген Рагачоў і Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў.

Перадавікам вытворчасці сёння былі ўручаны такія ўзнагароды, як Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, нагрудны знак выдатнасцi Міністэрства транспарту і камунікацый «Ганаровы транспартнiк», Ганаровая грамата Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь, Ганаровая грамата Савета па чыгуначным транспарце дзяржаў-удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў.

Чыгуначнікі таксама былі адзначаны галіновымі ўзнагародамі — нагруднымі знакамі «Ганаровы чыгуначнік» і «Выдатнiк Беларускай чыгункi», Ганаровай граматай Беларускай чыгункі. Шэрагу работнікаў была аб'яўлена Падзяка Начальніка Беларускай чыгункі.

 

Уладзімір Марозаў падзякаваў чыгуначнікам за працу і дасягнутыя поспехі. Ён адзначыў, што заўтра, 27 снежня, споўніцца 151 год з моманту пачатку рэгулярных чыгуначных зносін па тэрыторыі Беларусі. Беларуская чыгунка ўступіла ў новы, інавацыйны этап свайго развіцця. У гэтым годзе знакавай падзеяй для ўсёй краіны стала завяршэнне работ па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы—Жлобін і адкрыццё на гэтым напрамку руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній. Сярод найважнейшых падзей — адкрыццё ў лістападзе бягучага года руху электрацягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск.

Уладзімір Марозаў таксама павіншаваў чыгуначнікаў з надыходзячымі святамі — Новым годам і Калядамі.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год