Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Паважаныя работнікі Беларускай чыгункі! Дарагія ветэраны!

30 снежня 2013

Прыміце самыя шчырыя і сардэчныя віншаванні з Новым годам і Калядамі!

Адыходзячы год быў насычаны мноствам яркіх падзей у жыцці стальной магістралі. Адзначыўшы свой ​​паўтаравекавы юбілей, мы пачалі новы этап развіцця Беларускай чыгункі.

У 2013 годзе наш калектыў паспяхова выканаў сваю галоўную задачу — забеспячэнне ўстойлівай і стабільнай работы транспартнага комплексу па перавозцы пасажыраў і грузаў.

Знакавымі падзеямі для ўсёй краіны сталі завяршэнне работ па электрыфікацыі ўчастку Асіповічы—Жлобін і адкрыццё на гэтым напрамку руху электрацягнікоў рэгіянальных ліній. У лістападзе мы адкрылі рух электрацягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск—Рудзенск. Сярод нашых дасягненняў — работы па рэканструкцыі станцый і вакзальных комплексаў, ўкараненне сучасных сістэм кіравання пасажырскім і грузавым рухам, маштабнае абнаўленне цягавага грузавога рухомага саставу, рэканструкцыя і будаўніцтва грузавых тэрміналаў, мадэрнізацыя інфраструктуры. Паспяхова развівалася міжнароднае супрацоўніцтва. Беларуская чыгунка была надзейным партнёрам у забеспячэнні эфектыўных транспартных сувязяў паміж еўрапейскімі і азіяцкімі краінамі.

 

Ажыццяўлялася сацыяльная падтрымка работнікаў чыгункі, ветэранаў вайны і працы. У 2013 годзе было прынята Пагадненне Беларускай чыгункі па сацыяльна — працоўных адносінах на 2013—2015 гады і комплексная праграма «Забота».

Ва ўсіх гэтых дасягненнях і поспехах ёсць часціца працы кожнага з Вас. Дзякуй Вам за актыўную і адказную працу, высокае пачуццё абавязку і добрасумленнае стаўленне да справы.

Надыходзячы год ставіць перад намі больш складаныя задачы, але чыгуначнікі заўсёды ўмелі канцэнтравацца на галоўным, знаходзіць рашэнні ў любых сітуацыях, робячы гэта паспяхова, паслядоўна і з належнай настойлівасцю. У якасці лейтматываў - словы Барыса Пастэрнака :

…Во всем мне хочется дойти

До самой сути.

В работе, в поисках пути,

В сердечной смуте.

До сущности протекших дней,

До их причины —

До основанья, до корней,

До сердцевины.

Все время, схватывая нить

Судеб, событий,

Жить, думать, чувствовать, любить.

Свершать открытья…

Ўпэўненыя, што пачуццё адказнасці, адданасць справе, жаданне даходзіць да самай сутнасці дазволіць нам дасягнуць новых вытворчых поспехаў і выканаць усе вызначаныя планы.

2014-ы — гэта асаблівы год у жыцці кожнага жыхара нашай краіны. Мы будзем адзначаць 70-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка — фашысцкіх захопнікаў. Жадаем усім ветэранам вайны ў новым годзе здароўя і душэўнага супакою, усмешак унукаў і праўнукаў і яснага мірнага неба.

Новы год — гэта сямейнае свята. І мы шчыра жадаем усім сямейнага шчасця і дабрабыту, узаемаразумення і гармоніі. Няхай нашы сям'і заўсёды будуць для нас крыніцай радасці і душэўнай раўнавагі, дораць цяпло сямейнага ачага, сяброўскую падтрымку і любоў блізкіх людзей. Асобныя словы ўдзячнасці і шчырыя віншаванні тым, хто ў навагоднюю ноч нясе працоўную вахту. Бо, як вядома, у чыгункі няма выхадных.

Моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх справах!

З Новым годам!

Начальнік Беларускай чыгункі Ў.М.Морозаў,

старшыня Беларускага прафесійнага саюза чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў В. И.Рынг

Да спісу навін за 2013 год