Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

«Навагодні экспрэс» пачне курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы з 25 снежня

24 снежня 2013

Навагодняе падарожжа ў краіну казак на святочным цягніку «Навагодні экспрэс» прапануе маленькім пасажырам і іх бацькам Дзіцячая чыгунка імя К.С. Заслонава РУП «Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі».

 

Першы састаў «Навагодняга экспрэса» адправіцца з перона Дзіцячай чыгункі 25 снежня ў 11:00. Дзіцячая чыгунка сумесна з калектывам Мінскага Палаца культуры і спорту чыгуначнікаў падрыхтавала тэатралізаванае прадстаўленне «Навагодняя прыгода Бураціна», якое чакае рабят на станцыі Сасновы Бор. Тут яны сустрэнуцца з казачнымі героямі, Дзедам Марозам і Снягуркай, змогуць паўдзельнічаць у навагодніх конкурсах і гульнях.

Святочны цягнік будзе курсіраваць па Дзіцячай чыгунцы з 25 па 31 снежня 2013 г. і з 4 па 7 студзеня 2014 пяць разоў на дзень.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год