Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

12 снежня на базе культурна -спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі адбудзецца конкурс па інтэлектуальных гульнях, у якім прымуць удзел 6 моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

10 снежня 2013

Конкурс складаецца з шасці этапаў: «Візітная картка», «Інтэлектуальная размінка», «Беларуская чыгунка. Гісторыя і развіццё", «Падарожжа па Беларусі», «Чыгунка — гэта …» і «Інтэлектуальная крама». Свае магчымасці каманды змогуць прадэманстраваць у розных галінах ведаў, але асноўная ўвага, вядома ж, будзе нададзена чыгуначнай тэматыцы.

Адзначым, што конкурс па інтэлектуальных гульнях на Беларускай чыгунцы праводзіцца штогод, пачынаючы з 2007 года, і цікавасць да яго з боку моладзі няўхільна расце.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год