Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

Language
Чым Вам дапамагчы?

Начальнік Беларускай чыгункі Ўладзімір Марозаў ўзнагародзіў лепшых работнікаў галіны

6 снежня 2013

6 снежня ва Ўпраўленні Беларускай чыгункі ва ўрачыстай абстаноўцы Начальнік чыгункі Ўладзімір Марозаў ўручыў перадавікам вытворчасці — гаспадаркі электразабеспячэння — вышэйшыя галіновыя ўзнагароды.

Гэта падзея праходзіць у рамках святочных мерапрыемстваў, прысвечаных 50-годдзю адкрыцця руху электрацягнікоў на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск-Пасажырскі—Аляхновічы, якое адбылося 7 снежня 1963 года.

Вышэйшых галіновых узнагарод удастоены сёння 51 работнік гаспадаркі электразабеспячэння. Ўзнагароджаны знакам «Ганаровы чыгуначнік» 1 чалавек, знакам «Выдатнік Беларускай чыгункі» — 10 чалавек, Ганаровай граматай адзначаны 20 чалавек, падзяка Начальніка Беларускай чыгункі аб'яўлена 20 работнікам.

У цяперашні час працягласць электрыфікаваных участкаў беларускай магістралі ад агульнай працягласці чыгункі ў 5,5 тыс. км складае больш за 1000 км.

Уладзімір Марозаў падзякаваў чыгуначнікам за працу, дасягнутыя поспехі і якаснае выкананне вытворчых заданняў, за той уклад, што спецыялісты гаспадаркі электразабеспячэння кожны на сваім працоўным месцы ўносяць на карысць Беларускай чыгункі. Начальнік чыгункі адзначыў, што на сучасным этапе гаспадарка электразабеспячэння — адна з перадавых гаспадарак у плане інавацый і ўкаранення сучасных тэхналогій.

Электрыфікацыя чыгуначных ліній спрыяе павелічэнню прадукцыйнасці працы ў грузавых зносінах у 1,5 разы, у пасажырскіх — у 2 разы.

Колькасць работнікаў гаспадаркі электразабеспячэння невялікая і складае 1700 чалавек, або прыкладна 2% ад усіх працаўнікоў Беларускай чыгункі. Але маштабы дзейнасці вялікія. У склад гаспадаркі ўваходзяць 7 дыстанцый электразабеспячэння, 18 цягавых падстанцый, амаль 3000 км разгорнутай даўжыні кантактнай сеткі, 599 трансфарматарных падстанцый і больш 168 тысяч абслугоўваемых тэхнічных адзінак — гэта сучасная інфраструктура і высокатэхналагічнае абсталяванне. Таксама аб маштабах работ па электрыфікацыі гавораць і лічбы па аб'ёме інвестыцый, якія з 2011 года склалі больш як 812 млрд. рублёў, з іх толькі за 10 месяцаў бягучага года — больш 465 млрд. рублёў, або 12% ад усёй сумы інвестыцый на Беларускай чыгунцы.

Ва ўрачыстым мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі гаспадаркі з усіх аддзяленняў беларускай магістралі. Для ўдзельнікаў таксама была арганізавана экскурсійная праграма.

Святочныя мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю адкрыцця руху электрацягнікоў на першым электрыфікаванымі ўчастку Мінск- Пасажырскі—Аляхновічы, працягнуцца сёння ў сталічным Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год