Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларуская чыгунка падвяла вынікі фестывалю аматарскай паэзіі «Свіцязі яснай прыгожыя крылы»

17 снежня 2013

Фестываль прайшоў 14—15 снежня на базе санаторыя «Свіцязь» Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі. У ім прымалі ўдзел паэты-аматары — работнікі ўсіх шасці аддзяленняў беларускай магістралі.

Па выніках конкурснай праграмы вызначаны пераможцы фестывалю. У прэм'ер-лізе 1-е месца заняў праваднiца пасажырскага вагона Віцебскага вагоннага ўчастка Юлія Кавалёва, 2-е месца — электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Максім Зыкаў, 3-е месца — прыбіральшчыца службовых памяшканняў Гомельскага вагоннага дэпо Ірына Шалiпаха.

 

У вышэйшай лізе пераможцам стала дзяжурная па станцыі Тошчыца Магілёўскага аддзялення чыгункі Алена Мініч. 2-е месца заняла інжынер праектна-каштарыснага аддзела Магілёўскага аддзялення чыгункі Святлана Юліна, 3-е месца заняў метадыст па спорце Баранавіцкага Культурна-спартыўнага цэнтра Аляксандр Бокач.

У кожнай намінацыі прэм'ер-лігі ўдзельнікі фестывалю былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі за 1, 2 і 3- е месцы. А ў вышэйшай лізе — дыпломамі і памятнымі падарункамі за 1-е месца ў кожнай намінацыі.

Акрамя таго, па выніках фестывалю заахвочвальнымі прызамі адзначаны майстар ўчастка Лунінецкай дыстанцыі пуцi Максім Казун, брыгадзір пуцi Жлобінскай дыстанцыі пуцi Сяргей Качура, экспедытар Магілёўскага вагоннага ўчастка Іна Нікіфарэнка, прыбіральнік вытворчых памяшканняў ст. Наваполацк Ганна Атаман, электрамеханік Маладзечанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Святлана Войтава, інжынер-праграміст Баранавіцкай дыстанцыі пуцi Сяргей Мілеўскі.

У праграме паэтычных чытанняў таксама быў праведзены конкурс «Адзін верш» на прыз сімпатый гледачоў. Яго пераможцамі сталі брыгадзір пуцi Жлобінскай дыстанцыі пуцi Сяргей Качура, інжынер-праграміст Баранавіцкай дыстанцыі пуцi Сяргей Мілеўскі, электрамеханік Брэсцкай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі Максім Зыкаў .

Журы, у склад якога ўвайшлі прафесійныя літаратары, выбралі творы, якія ў далейшым будуць прадстаўлены ў спецыяльным буклеце лепшых вершаў, напісаных работнікамі Беларускай чыгункі. Асобныя вершы таксама плануецца апублікаваць у галіновай газеце «Чыгуначнік Беларусі".

Арганізатарамі фестывалю з'яўляліся Беларуская чыгунка і Беларускі прафесійны саюз чыгуначнікаў і транспартных будаўнікоў. Мерапрыемства праводзілася з мэтай прыцягнення да аматарскай мастацкай творчасці, выяўлення лепшых паэтаў-аматараў сярод работнікаў Беларускай чыгункі, развіцця і папулярызацыі паэтычнай творчасці.

Конкурсная праграма фестывалю ўключала прэм'ер-лігу і вышэйшую лігу. У прэм'ер-лізе ўдзельнікі прадстаўляюць вершы ў трох намінацыях: чыгуначная, сатыра і гумар. У вышэйшай лізе работнікі арганізацый беларускай магістралі прадстаўлялі свае вершы ў шасці намінацыях: чыгуначная; сатыра і гумар; «Жывое слова — жывой прыродзе», прысвечаная роднай прыродзе; філасофска-духоўная; грамадзянска-патрыятычная; чатырохрадкоўе пра каханне і жыццë.

Правядзенне фестывалю стала ўжо добрай традыцыяй. У цяперашні час на Беларускай чыгунцы дзейнічаюць клубы аматараў паэзіі, дзе з велізарнай любоўю работнікі Беларускай чыгункі апяваюць чыгунку ў вершах.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Тэгі: фестываль
Да спісу навін за 2013 год