Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

12 снежня на базе культурна-спартыўнага цэнтра Віцебскага аддзялення Беларускай чыгункі прайшоў конкурс па інтэлектуальных гульнях, у якім удзельнічала 6 моладзевых каманд аддзяленняў Беларускай чыгункі

13 снежня 2013

Па выніках конкурсу 1-е прызавое месца прысуджана камандзе Мінскага аддзялення, 2-е — камандзе Віцебскага аддзялення і 3-е прызавое месца — камандзе Гомельскага аддзялення чыгункі.

 

Добрую падрыхтоўку каманды паказалі ў этапах, прысвечаных чыгуначнаму транспарту. У этапе «Беларуская чыгунка. Гісторыя і развіццё» лепшымі сталі каманды Мінскага, Віцебскага і Гомельскага аддзяленняў, а ў этапе «Чыгунка — гэта …» — каманды Мінскага, Віцебскага і Брэсцкага аддзяленняў чыгункі.

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

 

Да спісу навін за 2013 год