Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларусь і Польшча намецілі асноўныя напрамкі супрацоўніцтва ў галіне чыгуначнага транспарту ў 2013 годзе

16 студзеня 2013

Перспектывы ўзаемадзеяння Беларускай чыгункі з АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі» і АТ «ПКП Карго» абмеркавалі напярэдадні ў Польшчы. У прыватнасці, размова ішла аб арганізацыі эксплуатацыйнай працы, перавозак грузаў, стане інфармацыйнага ўзаемадзеяння бакоў, паляпшэнні механізмаў ўзгаднення перавозак.

Беларусь і Польшча зацікаўлены прыцягнуць праз свае памежныя тэрміналы, дадатковыя грузапатокі і гатовы праводзіць для гэтага узгодненую тарыфную палітыку ў 2013 годзе.

Акрамя таго, абмяркоўваліся перспектывы развіцця інфраструктуры беларуска-польскіх памежных пераходаў і пагранічных тэрміналаў.

Беларускім чыгуначнікам прадэманстравалі тэхналогію працы прыгранічных станцый Цярэспаль і Малашэвічы, а таксама інфраструктуру і вытворчыя магутнасці тэрмінальных комплексаў і лагістычных цэнтраў «Малашэвічы» і «Адамоль».

Акрамя таго, польскія партнёры азнаёмілі беларускіх калег з мадэрнізацыяй чыгуначнага пагранічнага пераходу Свіслач-Семянуўка. У прыватнасці, гаворка ішла аб будаўніцтве і ўводзе ў эксплуатацыю пункта фітасанітарнага кантролю на станцыі Семянуўка. Работы плануецца завяршыць у чэрвені 2013 года. Пасля ўводу ў эксплуатацыю тут будзе выконвацца фітасанітарны кантроль беларускіх лясных грузаў, што едуць у Польшчу. Гэта, у сваю чаргу, дасць магчымасць раўнамерна размеркаваць экспартныя пастаўкі нашых лясных грузаў па трох пагранічных пераходах.

Па выніках перамоў і нарады Беларускай чыгункай, АТ «ПКП Карго» і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі" выпрацавана ўзгодненая стратэгія ўзаемадзеяння на 2013 пры арганізацыі перавозак грузаў і падпісаны план супрацоўніцтва на 2013 год.

Дарэчы, у мінулым 2012-м аб'ём перавозак у напрамку Захад-Усход праз беларуска-польскія пагранiчныя пераходы дасягнуў 1,8 мільёнаў тон, што на 29 працэнтаў больш, чым у 2011 годзе. У асноўным — гэта будаўнічыя матэрыялы, хімічныя грузы і чорныя металы.

На сённяшні дзень тэхнічны патэнцыял Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова развіваць далейшае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі па павелічэнню аб'ёму перавозак у зносінах Усход-Захад-Усход.

У прыватнасці, з мэтай павелічэння аб'ёмаў грузаперавозак праз беларуска-польскiя памежныя пераходы беларуская магістраль сумесна з АТ «ПКП Карго» і іншымі еўрапейскімі перавозчыкамі ажыццяўляе праект па дастаўцы транзітных і экспартных грузаў з перагрузкай на беларускім баку. На сваіх тэрміналах Беларуская чыгунка можа арганізаваць перагруз масавых грузаў (каменны вугаль, кокс, шчапа, руда, круглы лес) у напрамку як Захад-Усход, так і Ўсход-Захад.

Перагруз грузаў на беларускаму боку ў кірунку Ўсход-Захад мае шэраг тэхнічных і тэхналагічных пераваг. Асноўныя перагрузачныя магутнасці Беларускай чыгункі размешчаны ў Брэсцкім і Гродзенскім чыгуначных вузлах на беларуска-польскай мяжы.

На грузавых тэрміналах прымяняецца сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў, якая ўключае ў сябе не толькі ўсе чыгуначныя аперацыі па выкананню або выдачы грузаў, дастаўку яго аўтатранспартам чыгункі, але і выкананне мытнага афармлення.

Да спісу навін за 2013 год