Вы выкарыстоўваеце састарэлы браўзэр. Каб карыстацца ўсімі магчымасцямі сайта, загрузіце і ўсталюйце адзін з гэтых браўзэраў:

БЕЛ

Беларусь і Польшча развіваюць чыгуначнае супрацоўніцтва. Вынікі і перспектывы сумеснай працы абмяркоўваюць 10 студзеня 2013 г. ў польскім горадзе Малашэвічы

10 студзеня 2013

Кіраўніцтва Беларускай чыгункі, польскага АТ «ПКП «Карго» і АТ ПКП «Польскія чыгуначныя лініі» маюць намер выпрацаваць узгодненую стратэгію ўзаемадзеяння па перавозцы грузаў у 2013 годзе.

У 2012 годзе аб'ём перавозак у напрамку Захад-Усход праз памежныя пераходы Бел. ч. і «ПКП «Карго» дасягнуў 1,8 мільёнаў тон, што на 29 працэнтаў больш, чым у 2011 годзе. У асноўным — гэта будаўнічыя матэрыялы, хімічныя грузы і чорныя металы.

 

Таксама палепшылася арганізацыя экспартных перавозак лясных грузаў з Беларусі ў Польшчу. Да паслуг экспарцёраў і атрымальнікаў розныя варыянты транспартна-лагістычных схем дастаўкі.

Што тычыцца перспектыў далейшага супрацоўніцтва — гэта праца па павелічэнню аб'ёмаў грузаперавозак у зносінах Усход-Захад-Усход і выхад на 100%-ю арганізацыю электроннага абмену дадзенымі пры перавозках грузаў у міжнародных чыгуначным грузавых зносінах.

Акрамя таго, БЧ і польскія партнёры маюць намер прааналізаваць прымежную чыгуначную інфраструктуру і вызначыць перспектывы яе развіцця. Гэта тычыцца як грузавых, так і пасажырскіх перавозак.

У цяперашні час тэхнічны патэнцыял Беларускай чыгункі дазваляе паспяхова развіваць далейшае супрацоўніцтва з еўрапейскімі партнёрамі па павелічэнню аб'ёму перавозак у зносінах Усход-Захад-Усход.

У прыватнасці, з мэтай павелічэння аб'ёмаў грузаперавозак праз беларуска-польскiя памежныя пераходы беларуская магістраль сумесна з АТ «ПКП «Карго"і іншымі еўрапейскімі перавозчыкамі ажыццяўляе праект па дастаўцы транзітных і экспартных грузаў з перагрузам на беларускім баку. На сваіх тэрміналах БЧ можа арганізаваць перагруз масавых грузаў (каменны вугаль, кокс, трэска, руда, круглы лес) у напрамку як Захад-Усход, так і Усход-Захад.

Перагруз грузаў на беларускiм боку ў кірунку Усход-Захад мае шэраг тэхнічных і тэхналагічных пераваг. Асноўныя перагрузачныя магутнасці Беларускай чыгункі размешчаны ў Брэсцкім і Гродзенскім чыгуначных вузлах на беларуска-польскай мяжы. Складскія памяшканні ў Брэсце дазваляюць размясціць у мытным рэжыме склада часовага захоўвання каля 100 тыс. т. розных грузаў. Наяўныя перагрузачныя магутнасці здольны павялічыць перапрацоўку грузаў больш чым у два разы. На базе існуючых прадпрыемстваў Беларускай чыгункі ствараецца разгалінаваная транспартна-лагiстычная сетка. Грузаадправіцелям магістраль дае больш 148.000 квадратных метраў складскіх памяшканняў.

На грузавых тэрміналах прымяняецца сістэма поўнага комплекснага абслугоўвання кліентаў, якая ўключае ў сябе не толькі ўсе чыгуначныя аперацыі па адпраўленню або выдачы грузаў, дастаўку яго аўтатранспартам чыгункі, але і паслугi па мытнаму афармленню.

 

Інфармацыя падрыхтавана прэс-цэнтрам БЧ

Да спісу навін за 2013 год